нядз, 20.09.2020
USD2.57|EUR3.04|RUB3.42
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в ВК Facebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

Кіраўнікі МЗС 8 эўрапейскіх краінаў заклікалі беларускія ўлады пачаць дыялёг з апазыцыяй

11.08.2020 – 22:34 | 314

Міністры замежных спраў Даніі, Ісьляндыі, Латвіі, Літвы, Нарвэгіі, Фінляндыі, Швэцыі і Эстоніі распаўсюдзілі сумесную заяву ў сувязі з сытуацыяй у Беларусі. Тэкст заявы апублікаваны на сайце фінскага МЗС.

Кіраўнікі МЗС 8 дзяржаваў выказваюць сур'ёзную заклапочанасьць з нагоды ўжываньня гвалту ў ходзе дэманстрацый, якія пачаліся ў адказ на паведамленьні аб масавых фальсыфікацыях на выбарах, гаворыцца ў заяве. Таксама яны занепакоеныя паведамленьнямі пра раненьні пратэстоўцаў.

868e65c7-c8e8-42a7-93c7-697091006353_w1597_n_st.jpg

"Прэзыдэнцкія выбары, якія адбыліся ў Беларусі 9 жніўня 2020 году, не адпавядалі міжнародным абавязацельствам Беларусі і сусьветна прызнаным стандартам дэмакратыі і вяршэнства закона, а таксама не былі свабоднымі і справядлівымі", – гаворыцца ў заяве.

Кіраўнікі МЗС заклікаюць беларускія ўлады спыніць перасьлед палітычных апанэнтаў, неадкладна вызваліць усіх несправядліва затрыманых і паважаць правы і свабоды чалавека, а таксама заклікаюць беларускі ўрад "неадкладна ўступіць у сапраўдны палітычны дыялёг з апазыцыяй, каб пазьбегнуць далейшага ўжываньня гвалту".

У заяве падкрэсьліваюць, што працягнуць "уважліва сачыць за разьвіцьцём падзей у Беларусі".

Падзяліцца