аўт, 22.09.2020
USD2.58|EUR3.06|RUB3.40
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в ВК Facebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

"Перамен! Хутчэй перамен!" Знакамітую песню Цоя заспявалі па-беларуску

27.07.2020 – 15:28 | 347

З'явілася беларускамоўная версія песні "Перемен" гурту "Кино" і Віктара Цоя. Пераклад зрабіў паэт Андрэй Хадановіч, а відэаролік стварылі ініцыятары праекта "Спяваем годна".

У запісе ўдзельнічалі Станіслаў Мытнік (Akute), Алесь Лютыч (:B:N:), Павал Гарадніцкі (RSP), Дзмітры Шампанаў (Inomarki), гурты MTM, Katevan, музыкі і выканаўцы Мікіта Мяцельскі, Сяргей Башлыкевіч, Вадзім Раманаў, Марыя Лысенка, Паліна Дабравольская, Павал Лубчонак, Вольга Франка ды іншыя.

Тэкст

Прывід цяпла ў зелені шкла,
прывід агню – дым.
З кратаў календара вырваны дзень.
Вогнішча сонца згарае датла,
дзень дагарае з ім,
на распалены горад падае цень.
"Перамен!" – прагнуць мільёны вачэй.
"Перамен!" – грукаюць сэрцы хутчэй.
У нашым смеху ды ў нашых слязах,
і ў пульсацыі вен –
"Перамен!
Хутчэй перамен!"
Электрычны прамень нам працягвае дзень,
не шукайма запалак – дарма,
ды на кухні, як сіні квет, гарыць газ.
Цыгарэты ў руках, чай на стале,
схема працуе сама,
і больш нічога няма –
усё астатняе ў нас!
"Перамен!" – прагнуць мільёны вачэй.
"Перамен!" – грукаюць сэрцы хутчэй.
У нашым смеху ды ў нашых слязах,
і ў пульсацыі вен –
"Перамен!
Хутчэй перамен!"
Мы не будзем фарсіць красамоўствам вачэй,
ані зграбнымі рухамі рук,
нам не трэба таго, каб адно аднаму не зманіць.
Цыгарэты ў руках, чай на стале,
так замыкаецца круг,
і раптам нам робіцца страшна нешта змяніць.
"Перамен!" – прагнуць мільёны вачэй.
"Перамен!" – грукаюць сэрцы хутчэй.
У нашым смеху ды ў нашых слязах,
і ў пульсацыі вен –
"Перамен!
Хутчэй перамен!"

Грамадская кампанія "Годна" разам з музыкам Сержуком Доўгушавым, лідарам гурта Vuraj, прыдумалі праект, у якім раз на тыдзень збіраюць у анлайн беларусаў з розных куткоў свету, каб спяваць знакавыя песні разам з іх аўтарамі і выканаўцамі.

Глядзіце па тэме:

horki.info в вайбере

Падзяліцца