нядз, 12.07.2020
USD2.43|EUR2.74|RUB3.41
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в ВК Facebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

МУС Беларусі правярае "супрацьпраўную дзейнасць" Валерыя Цапкалы

29.06.2020 – 17:07 | 376

МУС Беларусі правярае "супрацьпраўную дзейнасць" Валерыя Цапкалы. Да беларускіх сілавікоў паступіла заява ад грамадзяніна Турцыі. І вельмі своечасова – перад рэгістрацыяй кандыдатаў у прэзідэнты. Паведамляе Еўрарадыё.

"Я магу пацвердзіць інфармацыю пра тое, што для правядзення даследчай праверкі ў МУС паступілі матэрыялы па заяве грамадзяніна Турцыі пра факты супрацьпраўнай дзейнасці Цапкалы, якія мелі месца, – гаворыць у каментары Еўрарадыё прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава. – Цяпер праводзіцца праверка".

У панядзелак у шэрагу тэлеграм-каналаў з'явілася копія згаданай заявы, якую напісаў Седат Ігдзеджы. Гэта бізнесмен, які працуе у Беларусі ў будаўнічым бізнесе. Сярод яго прэтэнзій – шантаж.

Падчас перадвыбарчай кампаніі Валерый Цапкала крытыкаваў Аляксандра Лукашэнку, а той неаднаразова нагадваў яму пра прычыны сыходу з ПВТ і пра дом палітыка ў Мінску.

Глядзіце па тэме:

horki.info в вайбере

Падзяліцца