сер, 8.07.2020
USD2.44|EUR2.76|RUB3.39
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в ВК Facebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

У Мінску ля крамы сабраліся пакупнікі – іх разагнаў АМАП

23.06.2020 – 23:12 | 319

Знакамітая крама беларускіх падарункаў і сувеніраў Symbal.by вымушана зачыніцца. У інтэрнэце і офлайн. Яе сузаснавальнік Павел Белавус назваў прычынай гэтага вялікую колькасць праверак, якія апошнім часам не спыняюцца. Увечары 23 чэрвеня пасля паведамлення пра закрыццё крамы ля яе ўтварылася чарга з 50 пакупнікоў. Нечакана з'явіўся АМАП. Паведамляюць пра 20 затрыманых.

Такім здарэннем абурыўся нават былы вядоўца БТ і АНТ Дзяніс Кур'ян. У сваім пасце ў Instagram ён звярнуўся да кіраўніцтва міліцыі і папрасіў патлумачыць прычыны затрыманняў.

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Набыў у @symbalby байку з сімвалічным слоганам “Беларусь-край дужых”. На ей наш сімвал, зубр. З’яуленне волата было, як памятаеце, кульмінацыяй адкрыцця Еўрапейскіх гульняў. На якія мы ў нашую мірную краіну запрасілі ўвесь свет. Есць тыя, ў каго свае бачанне “краю дужых”? Дужых з аўтазаку, якія могуць выскакнуць на “хапун” у любым месцы без прычыны? Я, як і, мяркую, увесь мірны беларускі народ, чакаю ад кіраўніцтва міліцыі, якая павінна нас берагчы, тлумачэнняў: што гэта было ля крамы? Хто затрыманыя? Нейкія шпіены, бандыты, якіх было патрэбна браць неадкладна і жорстка? Адкажыце ў медыя, калі ласка. Зробім высновы. Але не пра “зламанае люстэрка” нейкага аўто. На відэа дзеянні АМАПа выглядаюць адвольнымі, нібыта хапаюць ўсіх запар. І гэта, канешне, хвалюе мірнае насельніцтва мірнай краіны.

A post shared by Денис Курьян (@denis_kurjan) on

Што кажа міліцыя?

"Выязджаў аўтамабіль, а людзі, якая стаялі побач з крамай, не давалі яму праехаць, – паведаміла Радыё Свабода прадстаўніца МУС Наталля Ганусевіч. – У мэтах спынення супрацьпраўных дзеянняў, якія выразіліся ў блакаванні аўтамабіля, выехаў нарад міліцыі. Некаторыя асобы дастаўленыя для разбіральніцтва".

Падчас жывой трансляцыі Symbal.by паміж кіроўцам аўтамабіля, якія выязджаў з двара і людзьмі ў чарзе адбыўся канфлікт. Паводле сузаснавальніка крамы Паўла Белавуса, за стырном машыны быў мясцовы жыхар.

У той жа час з розных відэа з сацыяльных сетак відаць, што супрацоўнікі АМАП затрымлівалі людзей з чаргі, якія не прысутнічалі падчас канфлікту. АМАП таксама здаганяў людзей у дварах і змяшчаў у аўтазак. Сведкі кажуць пра жорсткія затрыманні.

Вось як развіваліся падзеі апошніх дзён вакол Symbal.by

horki.info в телеграм

Падзяліцца