сер, 8.07.2020
USD2.44|EUR2.76|RUB3.39
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в ВК Facebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

У Белгазпрамбанку забралі знакамітую калекцыю карцін на 20 млн даляраў

15.06.2020 – 00:41 | 267

У "Галоўным эфіры" па БТ адносна "Белгазпрамбанку" прагучала інфармацыя пра "паўтары сотні карцін коштам у як мінімум 20 мільёнаў даляраў", якія, паводле БТ, "рыхтаваліся да тэрміновага вывазу з краіны". Распавядае Iна Студзінская, Свабода.

Паводле вядоўцы "Галоўнага эфіру" Паліны Шубы, сьледзтву ўдалося сабраць пераканаўчыя доказы, што экс-кіраўнік "Белгазпрамбанку" прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Віктар Бабарыка датычны да проціпраўнай дзейнасьці.

Другі вядоўца, старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант, дадае, што адначасова з аднаўленьнем праверачных дзеяньняў кіраўнік Белгазпрамбанку Віктар Бабарыка, да гэтага абсалютна непублічная асоба, даў шэраг гучных інтэрвію недзяржаўнай прэсе. І робіць выснову: не паводле палітычных матываў пачалі перасьлед Віктара Бабарыкі, а наадварот: спачатку былі праблемы з законам, а потым удзел у выбарах.

Паводле вядоўцаў БТ, у выніку ператрусаў у офісе Белгазпрамбанку і шэрагу іншых камэрцыйных структур было вынята, каля 4 мільёнаў даляраў, атрыманых, як лічыць сьледзтва, незаконным шляхам. Каштоўныя паперы коштам у 500 тысяч даляраў, золата, аблігацыі, дыгіпасы (інструмэнты для кіраваньня рахункамі за мяжой), і шмат іншага. Усё гэта суправаджаецца паказам пачак даляраў, эўра, манэт, зьліткаў золата.

"Зьвярніце ўвагу на наступнае відэа – яго яшчэ не было ў эфіры, паўтары сотні карцін коштам у 20 мільёнаў таксама далучаныя да справы. Ёсьць інфармацыя, што іх рыхтавалі да тэрміновага вывазу з краіны. Сапраўдны кошт гэтых актываў можа быць значна вышэйшы" – рэзюмуе Іван Эйсмант.

"Можна толькі ўявіць, за колькі яны маглі быць прададзеныя на аўкцыёнах!" – дадае ён.

Сярод канфіскаваных карцін – "Зялёны пейзаж" Марка Шагала і "Ева" Хаіма Суціна. Карціны ўваходзілі ў карпаратыўную калекцыю Белгазпрамбанку. Банк купіў іх на аўкцыёне Sotheby’s у 2013 годзе і прывёз у Беларусь.

Як сьцьвярджае Іван Эйсмант, сьледзтва мае пераканаўчыя доказы проціпраўнай дзейнасьці экс-кіраўніка "Белгазпрамбанку" Віктара Бабарыкі.

"Фактычна, як лічаць праваахоўнікі, на базе банку была створаная арганізаваныя злачынная група, якая ажыцьцяўляла вываз грашовых сродкаў за мяжу".

Паліна Шуба цытуе Натальлю Эйсмант, прэс-сакратарку Лукашэнкі: "Пацьвердзіла дачу прызнальных паказаньняў сьледзтву і прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Натальля Эйсмант. У тым ліку і па факту зьдзяйсьненьня проціпраўных дзеяньняў кіраўніка Белгазпрамбанку. Пракамэнтавала яна і словы Бабарыкі пра застрашэньні на ягоны адрас, заявіўшы, што "цяперашняму прэзыдэнту запалохваньні і ціск зусім не патрэбныя. Абсалютна. Больш за тое, магчыма, і на шкоду. Але "закон ёсьць закон" – працытавала Натальлю Эйсмант Паліна Шуба.

Падзяліцца