сер, 8.07.2020
USD2.44|EUR2.76|RUB3.39
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в ВК Facebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

Другая сьмерць у войску за два дні: афіцэр учыніў самагубства

09.06.2020 – 22:17 | 1638

Міністэрства абароны 9 чэрвеня паведаміла пра сьмерць маёра ў войску. Афіцыйная прадстаўніца ведамства Натальля Гаўрусік пацьвердзіла Свабодзе, што начальнік службы адной з мэханізаваных вайсковых частак учыніў суіцыд.

"Міністэрства абароны прыносіць спачуваньні сям'і загінулага, – сказала Свабодзе прадстаўніца Міністэрства абароны Натальля Гаўрусік. – Факт суіцыду пацьвярджаем. Інфармацыя з інтэрнэту пра тое, што са склада зьніклі боепрыпасы, не адпавядае рэчаіснасьці. Усе боепрыпасы на месцы".

Учора 8 чэрвеня ад агнястрэльнага раненьня загінуў 20-гадовы радавы зэнітнай ракетнай брыгады. Сьледчы камітэт паведаміў Свабодзе, што "разьбіраецца ва ўсіх абставінах таго, што адбылося".

З пачатку 2020 году вядома яшчэ пра тры сьмерці вайскоўцаў з розных прычын.

Падзяліцца