чцв, 1.10.2020
USD2.64|EUR3.08|RUB3.31
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в ВК Facebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

Людзі сталі ў вялізную чаргу, каб падпісацца за альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты. Глядзіце фота і відэа

25.05.2020 – 23:13 | 995

У нядзелю 24 траўня ў Мінску ля Камароўскага рынку прайшла сустрэча, на якой можна было паставіць подпісы за вылучэнне альтэрнатыўных кандыдатаў на пасаду прэзідэнта. Прыйшлі сотні людзей, а чарга расцягнулася на некалькі сотняў метраў. Фота і відэа апублікавала Радыё Свабода.

Сустрэчу арганізавалі блогер Сяргей Ціханоўскі і палітык Мікола Статкевіч, да якіх далучылася прадстаўніца хрысціянскіх дэмакратаў Вольга Кавалькова. Ініцыятыўныя групы блогера Сяргея Ціханоўскага і палітыка Міколы Статкевіча не былі зарэгістраваныя. Аднак ЦВК зарэгістраваў ініцыятыўныя групы жонкі Ціханоўскага Святланы, а таксама аднаго з паплечнікаў Статкевіча Уладзіміра Няпомняшчых.

Фота: Уладзь Грыдзін