чцв, 16.07.2020
USD2.40|EUR2.74|RUB3.39
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в ВК Facebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

Пляма каранавіруса ў Дрыбінскім раёне. Памерла пенсіянерка

25.05.2020 – 16:45 | 1543

Успышка захворванняў на каранавірус зафіксаваная ў вёсцы Пудаўня Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці. На мінулым тыдні там памерла 70-гадовая пенсіянерка – піша НН.

Мясцовыя жыхары расказалі "НН", што тэст на "карону" ў жанчыны быў станоўчым. Прыкладна тыдзень таму яе шпіталізавалі ў Магілёў, амаль адразу жанчына трапіла на апарат ШВЛ. У выніку арганізм не справіўся.

У Пудаўні нам расказалі, што памерлая часта хварэла, у яе было не самае моцнае здароўе, у прыватнасці – цукроўка. Плюс да ўсяго яна дастаткова позна звярнулася па медыцынскую дапамогу, доўга хварэла дома. Спадзявалася, што гэта прастуда і хутка яна адступіць.

Па інфармацыі выдання, у Пудаўні ёсць яшчэ выпадкі захворвання на каранавірус.

Смотрите по теме:

Падзяліцца