суб, 8.08.2020
USD2.45|EUR2.90|RUB3.32
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в ВК Facebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

Праваабаронцы падвялі вынікі "Чарнобыльскага шляха"

29.04.2014 – 15:15 | 174

У Інтэрнэце з'явілася Маніторынгавая справаздача па выніках назірання за ходам масавага мерапрыемства "Чарнобыльскі шлях – 2014".

26 красавіка у дзень гадавіны аварыі на ЧАЭС у Мінску адбылося санкцыянаванае масавае мерапрыемства (дэманстрацыя і мітынг). Яно з’яўляецца традыцыйным для беларускай апазыцыі і грамадскіх экалагічных аб’яднанняў.

Падчас дадзенай акцыі ажыццяўлялася грамадскае назіранне па ініцыятыве РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” і “Вясна” ў складзе 10 назіральнікаў, якія запаўнялі ўніфікаваныя карты з мэтай аб’ектыўнай ацэнкі характару сходу, а таксама фіксацыі магчымых парушэнняў правоў чалавека ў ходзе мерапрыемства.

Паводле інфармацыі з гэтых картаў (пазначаных там фактаў) быў зафіксаваны ход масавага мерапрыемства, дзеянні супрацоўнікаў праваахоўных органаў і ўдзельнікаў.

У дадзенай справаздачы абазначаныя асобныя аспекты вынікаў назірання, аналіз адпаведнасці масавага мерапрыемства міжнародным стандартам у галіне свабоды мірных сходаў, а таксама рэкамендацыі для прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і арганізатараў.

З поўным тэкстам маніторынгу можна пазнаёміцца на сайце "Вясны": http://spring96.org/be/news/70767

Падзяліцца