чцв, 9.07.2020
USD2.44|EUR2.75|RUB3.43
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в ВК Facebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

Вось як сёлета ў Горках ушанавалі ўгодкі БНР

25.03.2020 – 23:49 | 482

25 сакавіка некалькі жыхароў Горак і Дрыбіна прынеслі кветкі ў дэндрапарк БДСГА. Там пахаваны ўдзельнік паўстання Кастуся Каліноўскага, студэнт Войцех Дамарацкі.

dam.jpg

У нашым горадзе склалася даўняя традыцыя ўшаноўваць памяць гэтага мужнага юнака ў дзень, калі ў 1918 годзе была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Чаму? Бо ўдзельнікі паўстання, як і заснавальнікі першай нашай рэспублікі змагаліся за лепшы лёс для беларусаў.

Сёлета мясцовыя жыхары не толькі ўсклалі кветкі на магілу Войцеха Дамарацкага, але і прачыталі вершы класікаў беларускай літаратуры і сучасных аўтараў.

Чаму важна памятаць пра БНР?

Аб незалежнасці беларускай дзяржавы заявіла Рада Першага Усебеларускага з'езду. Ён адбыўся ў снежні 1917 г. і сабраў каля 2000 дэлегатаў з усёй краіны. Старшынёй з'езду быў Янка Серада. З ліпеня 1925 г. па снежань 1929 г. Серада працаваў у Горках дацэнтам Беларускай акадэміі сельскай і лясной гаспадаркі, выкладаў ветэрынарыю і зоагігіену.

25 сакавіка 1918 г. Рада прыняла трэцюю Устаўную грамату. У ёй Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчалася незалежнай дзяржавай.

Дзякуючы гэтаму пазней паўстала БССР, а на мапе свету зараз ёсць наша Радзіма – Рэспублікі Беларусь.

Адкуль у дэндрапарку гэта магіла?

Гераічны студэнт Войцех Дамарацкі загінуў у 1863 годзе падчас паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага і быў пахаваны з воінскімі ўшанаваннямі на тэрыторыі дэндрапарку Горы-горацкага інстытута. На бярозе, якая расла побач з магiлай, быў выразаны крыж i надпiс. Памятны знак на магіле ўзнік дзякуючы намаганням першага прарэктaра Беларускай дзяржаўнай акадэмii М.М.Дабралюбава ў 90-ыя. Праўда, праз некаторы час пліта была пашкоджана, i толькi ў 2012 годзе адноўлена.

Падзяліцца