нядз, 5.07.2020
USD2.42|EUR2.73|RUB3.44
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

"Нам каранавірус да лямпачкі!" Трактарысты пра выказваньне Лукашэнкі

18.03.2020 – 16:10 | 4763

Аляксандар Лукашэнка 16 сакавіка выказаўся, што трактар і гарэлка ратуюць ад каранавірусу. Радыё Свабода запытала ў трактарыстаў, чым яны ратуюцца ад сусьветнай заразы.

Уладзімер Іванавіч пэнсіянэр. Больш за 30 гадоў адпрацаваў у гаспадарцы ў Добрускім раёне на трактары. Цяпер зноў папрасілі на працу – падвозіць авёс на поле для сяўбы.

"Нам каранавірус да лямпачкі. Мы нават не абмяркоўваем гэтай тэмы. Ці дапаможа ад яго трактар, я ня ведаю. У нас прафэсійныя захворваньні – праз аднаго хворыя сьпіны, ногі, суставы. Ды адкуль у нас той каранавірус будзе? Я за мяжой ня быў ніводнага разу, ды і ў беларускіх санаторыях ня быў. Дадуць у калгасе адпачынак і празь некалькі дзён назад завуць – няма каму працаваць. Моладзі ж няма", – кажа Уладзімір Іванавіч.

Ягоны калега Максім ня чуў, што трактар дапамагае ад каранавірусу.

"Не чытаў такога, ня бачыў па тэлевізары. Працуем да цямна – няма калі чытаць, глядзець. Ніяк мы не ратуемся, ніяк мы не абараняемся, працуем ды і ўсё", – кажа Максім.

Наконт гарэлкі ад каранавірусу ён ня мае думкі, бо ня п’е.

Міхаіл адпрацаваў на трактары 30 гадоў і ня верыць, што транспартны сродак ці праца на ім дапаможа ад вірусаў.

"Я так разумею, гэтая зараза ўсюды пралезе. У мяне рукі ўвесь час у мазуце, мо мазут дапаможа ўратавацца. У прынцыпе, усё роўна, ад чаго памерці – ці ад каранавірусу, ці ад цяжкай працы. Калі працаваць 20 гадзін на дзень, дык памрэш і без каранавірусу", – разважае Міхаіл.

Віктар працуе на трактары ад 1980 году, пачаў пасьля войска.

"Выходзіць, дапамагае трактар ад каранавірусу, калі прэзыдэнт так сказаў. Я сам як ратуюся? Рукі мыю пасьля працы. Па сьвятах магу выпіць, калі прэзыдэнт кажа, што гарэлка дапаможа. У прынцыпе, я адзін у кабіне трактара, дык мне і ня страшна. Трэба працаваць, ды і ўсё", – лічыць Віктар.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19

  • Усясьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, і ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса. Паводле адной з вэрсій, вірус мог перадацца людзям пасьля ўжываньня якога-небудзь зь мясных або морапрадуктаў з рынку ва Ўхані.​
  • Міністэрства аховы здароўя, а таксама міністэрства спорту і турызму параілі беларусам ня езьдзіць у Кітай. Міністэрства замежных справаў таксама параіла не наведваць Італію і Ізраіль.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне – не сымптом каранавірусу.
  • У сувязі з распаўсюдам каранавірусу ў аэрапортах Беларусі, а таксама іншых краінаў узмацнілі захады бясьпекі: з дапамогай спэцыяльных рамак і іншых прыбораў вымяраюць тэмпэратуру людзей, якія ляцяць з Кітаю і іншых краінаў "групы рызыкі". Вядзецца санітарны кантроль на ўсіх памежных пунктах пропуску ў Беларусь.​
  • Каранавірусы – сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў – гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя на многія іншыя рэсьпіратарныя захворваньні, неабходны дадатковы скрынінг. 

ДЗ, svaboda.org

Глядзіце па тэме:

► Шесть советов от инфекциониста по социальной изоляции. Что можно делать, а что нельзя

► Как быть белорусам, которые работают в России? Выпустят ли их? Ответы на вопросы о закрытой границе

Падзяліцца