нядз, 29.03.2020
USD2.58|EUR2.84|RUB3.31
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Чаму ЗША адпрацоўвалі вучэбны ядзерны ўдар па Беларусі? Тлумачым з экспэртам

24.02.2020 – 15:09 | 251

Падчас манэўраў, якія прайшлі ў ЗША ў час прэзыдэнцтва Барака Абамы, адпрацоўваўся ўмоўны ядзерны ўдар па тэрыторыі Беларусі. Пра гэта стала вядома на нядаўнім брыфінгу ў Міністэрстве абароны ЗША, які прайшоў у Пэнтагоне. Разбіраўся Алег Грузьдзіловіч, Радыё Свабода.

Пра брыфінг расказала амэрыканскае выданьне Slate. Паводле сцэнару манэўраў, першай удар па цэлі NATO ў адной з краінаў Балтыі нанесла Расея, на што ЗША адрэагавалі запускам некалькіх адзінак ядзернай зброі па тэрыторыі Беларусі. Пры гэтым адзначаецца, што ўзброеныя сілы Беларусі не ўдзельнічалі ва ўдары Расеі па аб’ектах NATO. Ці такое магчыма?

Незалежны вайсковы экспэрт Аляксандр Алесін мяркуе, што і ў ваенных плянах NATO, і Расеі прадугледжаны такі сцэнар, калі адказам на агрэсію аднаго боку ёсьць удар тактычнай ядзернай зброяй па тэрыторыі ворага. Тое, што Беларусь сама можа і ня ўдзельнічаць ў першым удары, не гарантуе, што на яе не нападуць сілы NATO, лічыць Аляксандар Алесін.

"Беларусь у выпадку вядзеньня ваенных дзеяньняў прыме на сваю тэрыторыю падмацаваньні расейскіх войскаў, бо ёсьць адзіная групоўка сухапутных войскаў, – зазначыў экспэрт. – А Беларусь мае большую, чым хто, сухапутную мяжу з NATO – праз нас ні тыя, ні гэтыя не пераскочаць. Тут будзе раён для канцэнтрацыі войскаў для ўдару. Адпаведна NATO прадугледжвае прэвэнтыўны ядзерны ўдар па гэтых сілах. Гэта на выпадак, калі праціўнік мае вялікую перавагу, а ў іх няма часу і сілаў сканцэнтраваць удар у адказ звычайнай зброяй".

Паводле Алесіна, у вайсковых статутах Расеі таксама прадугледжана магчымасьць выкарыстаньня тактычнай ядзернай зброі "ў выпадку пагрозы краіне".

"У Расеі шмат носьбітаў такой зброі, – расказвае ён. – Гэта і ракеты "Іскандэр", і ракеты на падводных лодках, і міны, і артылерыйскія снарады. Пры новым абвастрэньні адносін паміж Расеяй і NATO ўся гэтая зброя, якая можа несьці ядзерныя зарады і стаіць на ўзбраеньні, можа быць выкарыстаная. У любым выпадку пры такім канфлікце закладнікамі становяцца ня толькі Беларусь, але і Польшча ды краіны Балтыі. Яны таксама могуць проста "згарэць" у імгненьне пры такім канфлікце".

Падзяліцца