пят, 14.08.2020
USD2.46|EUR2.91|RUB3.35
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в ВК Facebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

На Аршанскіх цепласетках засцерагаюць ад візітаў ва Украіну

18.04.2014 – 17:25 | 261

На днях кіраўніцтва арганізацыі сабрала ўсіх работнікаў дзяржаўнай арганізацыі і распавяло падрабязнасці падзеяў, якія адбыліся ва Украіне.

Аршанцы цяпер дакладна ведаюць, што адбылося ва Украіне.

Пра гэта не без іроніі распавядаюць рабочыя Аршанскіх цепласетак.

У прыватнасці, людзям паведамілі, што актывістам Майдана за ўдзел у мітынгах плацілі па тры тысячы долараў ЗША. Акрамя таго, кіраўніцтва арганізацыі адзначыла, што ўдзельнікі Майдану атрымалі невядомае захворванне і цяпер ад яго пачынаюць паміраць.

Па іх словах, верагодна, што нехта нешта мог падмяшаць у ежу актывістаў Майдана і цяпер усе яны з'яўляюцца носьбітамі невядомага захворвання.

Напрыканцы размовы кіраўніцтва засцерагло рабочых ад візітаў ва Украіну. 

spring96.org

Падзяліцца