сер, 21.08.2019
USD2.06|EUR2.28|RUB3.09
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Біскуп Юрый Касабуцкі наведае горацкіх каталікоў

16.04.2014 – 08:51 | 541 | даслана чытачом

Біскуп Юрый Касабуцкі.19 красавіка 2014 г. у 15.30 рымска-каталіцкую парафію Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі наведае дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі бп Юрый Касабуцкі.

Шчыра запрашаем усіх каталікоў горада і ваколіц на асвячэнне велікодных страваў, якое здзейсніць іерарх.

15 красавіка 2014 г. біскуп Юрый Касабуцкі быў прызначаны біскупскім вікарыем у Магілёўскай вобласці, адначасова застаючыся Генеральным вікарыем Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Гэтая пасада азначае, што ён будзе здзяйсняць выканаўчую ўладу адносна дадзенай тэрыторыі, а перадусім супрацоўнічаць з дыяцэзіяльным біскупам у праве агульнай пастырскай дзейнасці ў Магілёўскай вобласці.

кс. Андрэй Кеўліч, г. Горкі, www.kasciol.by

Падзяліцца