сер, 26.02.2020
USD2.23|EUR2.42|RUB3.42
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Прыбіральшчыца, якая атрымлівала 70 рублёў у калгасе, паднялі заробак. Цяпер яна мае 228 рублёў

07.02.2020 – 17:03 | 994

Натальля Гусева, якая працуе прыбіральшчыцай у калгасе "Зара" Глускага раёну Магілёўскай вобласьці, паведаміла Радыё Свабодзе, што яе заробак павысілі.

Пасьля публікацыі відэа, у якім жанчына паказвае разьліковы квіток за лістапад з заробкам 70 рублёў, кіраўніцтва райвыканкаму перагледзела выплаты. У студзені першы намесьнік старшыні райвыканкаму Ўладзімер Карповіч казаў, што з сытуацыяй у гэтай гаспадарцы яны знаёмыя і неўзабаве разьбяруцца.

"За лістапад мне даплацілі яшчэ 126 рублёў. Такім чынам, разам атрымалася амаль 200 рублёў. А за наступны месяц, сьнежань, заробак склаў ужо 228 рублёў", – расказала Натальля.

Жанчына дадала, што гэтыя выплаты ёй ніяк не патлумачылі, зь ёй асабіста ніхто не размаўляў. Але ў бухгальтэрыю калгасу званілі з Глускага райвыканкаму і цікавіліся, ці складае плошча, якую прыбірае Натальля, 40 квадратных мэтраў.

"Папраўдзе, там больш за 70 квадратных мэтраў. Плюс я прыбіраю двор. Таму, калі яны хочуць перамераць і зрабіць новыя расцэнкі, я толькі за, бо тады буду атрымліваць яшчэ больш", – кажа жанчына.

Даяркам, які працуюць у калгасе "Зара", таксама павысілі заробкі, паведаміла Гусева, цяпер яны маюць больш за 500 рублёў за месяц. На момант здымак відэа тры жанчыны скардзіліся, што, працуючы па 9 гадзін на суткі без выходных, ня могуць зарабіць больш за 250 рублёў.

КМ, svaboda.org