Дрыбінскі суд ізноў разгледзець справу Андрэй Юркова, паводле якой ён павінен заплаціць штраф за сумны смайлік у Аднакласніках. Такое рашэнне прыняў сёння Магілёўскі абласны суд.
23 снежня 2019 года Юркова пакаралі штрафам у 10 базавых велічынь, на сёння гэта 255 рублёў. Дрыбінскі суддзя палічыў, што грамадскі лідар распаўсюдзіў на сваёй старонцы ў Аднакласніках экстрэмісцкую сімволіку. Як гэта атрымалася? Андрэй Юркоў паставіў смайлік "сумую" пад пастом, у якім параўноўваліся ахвяры нацысцкага і савецкага рэжымаў. Пост змяшчаў сімволіку гэтых рэжымаў. Алгарытм Аднакласнікаў працуе так, што пасля выстаўлення любога смайліка пад пастом, ён патрапляе ў стужку карыстальніка і ягоныя сябры бачаць гэты запіс.
Юркоў пераконвае, што не меў намеру распаўсюджваць чужы пост, а з дапамогай "дызлайка" выказаў адмоўнае стаўленне да нацысцкага і савецкага рэжымаў. Менавіта таму грамадскі лідар накіраваў скаргу ў абласны суд, пасяджэння якога адбылося сёння 6 лютага. Падрабязнасці рашэння абласнога суда будуць вядомыя, калі Андрэй Юркоў атрымае пастанову ў пісьмовым выглядзе.