нядз, 29.03.2020
USD2.58|EUR2.84|RUB3.31
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Як засьцерагчыся ад кітайскага каранавірусу. АДНОЙ КАРЦІНКАЙ

23.01.2020 – 17:40 | 764

У мінулым сьнежні ў кітайскім горадзе Ўхань выявілі невядомы раней вірус, што пазьней атрымаў код 2019-nCoV. У Кітаі новым вірусам заразіліся звыш 500 чалавек, памерлі прынамсі 17. У Беларусі першыя падазрэньні на вірус не пацьвердзіліся. Сродкі для яго выяўленьня ўжо атрымалі – піша Радыё Свабода.

За распаўсюдам вірусу можна сачыць тут (зьвесткі абнаўляюцца штодзённа). Мэдыкі кажуць, што хоць сродкі дыягностыкі новага вірусу ўжо распрацаваныя, але да стварэньня вакцыны можа прайсьці яшчэ ня менш за 6 месяцаў.

Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.

Паводле адной з вэрсіяў, вірус мог перадацца людзям пасьля ўжываньня якога-небудзь зь мясных або морапрадуктаў з рынку ва Ўхані.

Сусьветная арганізацыя аховы здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса. ​

Свае рэкамэндацыі давалі таксама беларускія мэдыкі – у дадатак да таго яны раяць мыць рукі з вадкім мылам і вадой, выкарыстоўваць антысэптычныя сродкі на сьпіртавай аснове, асабліва пасьля кантакту з парэнчамі, дзьвярнымі ручкамі ды іншымі рэчамі ў грамадзкіх месцах, а таксама пасьля кашлю і чханьня. У раёнах, дзе заўважылі вірус, раяць не хадзіць на рынкі морапрадуктаў, жывых птушак і жывёлаў, фэрмэрскіх прадуктаў, пазьбягаць кантактаў з жывёламі і птушкамі.

svaboda.org

Падзяліцца