22 жыхаркі Магілёўскай вобласці ўзнагароджаны ордэнам Маці. Чатыры з іх – з Горацкага раёна, а адна – з Дрыбінскага. Вось імёны маці-гераінь.
Горацкі раён:
- Тэхнік па племянным уліку РУП "Вучгас БДСГА" Галіна Віктараўна Буракова.
- Работніца ААТ "Маслакі" Вера Аляксандраўна Кавалеўская.
- Хатняя гаспадыня з аграгарадка Рэкта Алеся Віктараўна Мальчык.
- Хатняя гаспадыня з Горак Лілія Леанідаўна Шульган.
Дрыбінскі раён:
- Работніца Пудаўнянскай сярэдняй школы Ірына Станіславаўна Жукава.
Ордэнам Маці адзначаюць жанчын, якія нарадзілі ці ўсынавілі і выхавалі пяць і больш дзяцей. Узнагароджанне праводзiцца пры дасягненні пятым дзіцем узросту аднаго года.