сер, 30.09.2020
USD2.64|EUR3.08|RUB3.31
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в ВК Facebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

Прэмʼер Латвіі пацьвердзіў магчымасьць паставак нафты ў Беларусь праз латвійскія парты

16.01.2020 – 14:21 | 156

Прэмʼер-міністар Латвіі Крыш’яніс Карыньш пацьвярджае магчымасьць паставак нафты ў Беларусь праз латвійскія парты. Пра гэта ён заявіў сёньня журналістам пасьля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам – піша Радыё Свабода са спасылкай на БелТА.

"З аднаго боку, можна экспартаваць з Беларусі праз латвійскія парты нафтапрадукты. Але можна абмяркоўваць і іншую магчымасьць – імпарт нафты з усяго сьвету праз Латвію ў Беларусь. Мы абмяркоўваем ужо такія магчымасьці. Вядома, кампаніям трэба дасьледаваць гэтае пытаньне, бо бізнэс павінен быць узаемавыгадным. Тут мы бачым вялікія магчымасьці для Латвіі і Беларусі", – заявіў Крышʼяніс Карыньш.

Адказваючы на ўдакладняючае пытаньне аб тым, калі магчыма дасягненьне падобных дамоўленасьцей, прэмʼер-міністар Латвіі сказаў:

"Гэтае пытаньне варта задаваць кампаніям. Што тычыцца ўрада, ён у вышэйшай ступені зацікаўлена ў разьвіцьці бізнэс-магчымасьцяў. Тут пытаньне практычнае. Трэба мець кантакты з тэрміналамі, чыгуначнымі кампаніямі, якія будуць забясьпечваць гэтыя пастаўкі".

"Што тычыцца пазыцыі Латвіі, мы зацікаўлены ў больш доўгатэрміновых адносінах. У такім выпадку магчыма плянаваць бізнэс, і гэта дазваляе паніжаць кошты, а гэта добра для ўсіх уцягнутых бакоў", – дадаў Крышʼяніс Карыньш.

Расея спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь. Што здарылася

  • 1 студзеня 2020 году Расея спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь, але расейская нафта працягвае паступаць транзытам празь Беларусь у Эўропу.
  • Беларусь і Расея дагэтуль не дамовіліся пра пастаўкі нафты ў 2020 годзе, хоць Лукашэнка і Пуцін вялі перамовы 30 і 31 сьнежня.
  • 31 сьнежня Лукашэнка даручыў завозіць нафту з партоў Балтыі і залучыць альтэрнатыўныя пастаўкі праз магістральны нафтаправод "Дружба".
  • Гатоўнасьць транспартаваць нафту ў Беларусь ужо выказалі суседнія Латвія і Літва.
  • Беларускія НПЗ пакуль працуюць на леташніх запасах, аб’ёму якіх хопіць прыкладна на 20 дзён працы. Экспарт нафтапрадуктаў Беларусь часова прыпыніла.
  • Паводле неафіцыйных зьвестак "Інтэрфаксу", Беларусь прапанавала рэалізаваць варыянт разавай пастаўкі нафты з рэсурсаў незалежных пастаўшчыкоў з мэтай павелічэньня запасаў сыравіны на НПЗ на час правядзеньня перамоваў.
  • Менск і Масква дасюль не ўзгаднілі кампэнсацыю за расейскі падатковы манэўр. У беларускі бюджэт – 2020 закладзеныя страты ў памеры 951 млн рублёў.
  • Расея дагэтуль не кампэнсавала Беларусі страты за пастаўкі бруднай нафты ў красавіку 2019 году.

Смотрите по теме:

► "Коммерсант": Кремль дал указание российским нефтяникам отказаться от поставок в Беларусь

► Беларусь ищет новых поставщиков нефти. Российскую покупать невыгодно