пан, 6.12.2021
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info вFacebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

Працоўныя ў Бялынічах папрасілі правесці суботнік?

04.04.2014 – 12:51 | 384

Бялыніцкі райвыканкам падтрымаў хадайніцтва шэрагу працоўных калектываў аб правядзенні суботніка.

Пра гэта ўладу нібыта папрасілі калектыў БУКП “Жылкамгас”, ПМК-241, аддзел адукацыі спорту і турызму райвыканкама, устаноў адукацыі Бялыніцкага раёна.

Суботнік адбудзецца 5 красавіка.

Мэтай абвешчана правядзенне і выкананне работ па добраўпарадкаванні і навядзенні належнага парадку на тэрыторыі раёна. Акрамя гэтага, грашовыя сродкі, якія працаўнікі заробяць на суботніку, будуць пералічаны на добраўпарадкаванне Бялынічаў і сельскіх населеных пунктаў раёна.

Аднак не ўсё так проста. Бялыніцкі журналіст Барыс Вырвіч пакуль не знайшоў нікога з рабочых, хто б насамрэч прасіўся на суботнік.

“Я паразмаўляў з цэлым шэрагам працаўнікоў ПМК-241, камунгаса, школ раёна і нават супрацоўнікаў райвыканкама і не знайшоў ніводнага, хто б ініцыяваў правядзенне гэтага “добраахвотнага” суботніка па навядзенні парадку на зямлі з дадатковым да гэтага “добраахвотным” пералічэннем грошай за гэтае сумніўнае задавальненне, – цытуе словы Вырвіча spring96.org. – Гэта тым больш смешна, бо з наступленнем цёплых дзён супрацоўнікі бюджэтных і іншых арганізацый Бялыніцкага раёна літаральна кожны дзень наводзяць парадак на зямлі ў працоўны час, і не толькі, высякаючы хмызняк, прыбіраючы фермы, дарогі, вуліцы і г. д.

Па інфармацыі spring96.org