пан, 20.01.2020
USD2.12|EUR2.36|RUB3.45
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

У Мінску сотні людзей выйшлі на пратэст супраць паглыбленай інтэграцыі з Расія. Глядзіце

07.12.2019 – 14:33 | 590

У суботу 7 снежня ў Мінску праходзяць дзве акцыі пратэсту супраць паглыблення інтэграцыі Беларусі і Расіі. Ніводная з іх не дазволена ўладамі.

Жывую трансляцыю вядзе Радыё Свабода

Адна акцыя – "жывы ланцуг". Людзі ўзяліся за рукі і выстраіліся ў "жывы ланцуг" уздоўж праспекта Незалежнасці – галоўнай вуліцы беларускай сталіцы.

Другая акцыя пачалася ў цэнтры на Кастрычніцай плошчы. Спачатку гэта быў мітынг, на якім выступалі пісьменнік Уладзімір Арлоў, паэт Уладзімір Някляеў, палітыкі Павал Севярынец і Вольга Кавалькова ды іншыя. Але неўзабаве людзі рушылі з плошчы па вуліцах Мінска.

Ні міліцыя, ні людзі ў цывільным не замінаюць пратэстоўцам.

Сёння Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін збіраюцца падпісаць шэраг дакументаў, якія паглыбяць інтэграцыю Беларусі і Расіі.

Глядзіце па тэме:

Лукашенко: Запомните, я не пацан. В Россию входить не собираемся (видео)

Академия наук: за вхождение Беларуси в состав России – только 7,7% граждан

Ці хочуць беларусы жыць у адной краіне з Расіяй? ВІДЭА