пан, 29.11.2021
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info вFacebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

Мсціслаўскі раён ізноў сярод "самых бедных"

29.03.2014 – 14:15 | 848

Самым "бедным" раёнам Беларусі ў студзені можна назваць Шаркаўшчынскі, Мсціслаўскі на перадапошнім месцы.

Мсціслаў хоць і бедны, але мае свой Лондан. Фота: Яўгенія Алефірэнка.

Белстат апублікаваў дадзеныя аб сярэдніх заробках у кожным з рэгіёнаў Беларусі ў студзені 2014 года.

Найвышэйшыя заробкі былі зафіксаваныя ў Мінску ($749) і Наваполацку ($724). Услед ідзе Салігорскі раён ($691), прадпрыемствы якога так і не ачунялі пасля калійнага крызісу.

А самым бедным раёнам стаў Шаркаўшчынскі. У студзені работнікі тут зараблялі ўсяго па $338. Трохі больш у Мсціслаўскім ($354) і Браслаўскім ($359).

Адзначым, што больш за сярэдні заробак атрымлівалі работнікі толькі ў 6 раёнах краіны, а таксама ў некалькіх абласных гарадах.

У мінулым годзе horki.info паведамляў, што Мсціслаўскі раён апынуўся сярод "найбяднейшых" па ўзроўні сярэняга заробку ў Беларусі.

nn.by, horki.info

Падзяліцца