чцв, 2.12.2021
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info вFacebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

Беларусь і Расея ў лічбах: у каго больш перавагаў?

04.12.2019 – 09:54 | 409

Узровень жыцьця – шматграннае паняцьце, яно ўключае ў сябе ня толькі матэрыяльны дабрабыт, але і стан здароўя насельніцтва, ступень няроўнасьці, цяжар дзяржаўных выдаткаў і шмат што іншае. Наступныя графікі даюць параўнаньне некаторых з гэтых аспэктаў у Беларусі і Расеі – піша Юры Дракахруст, Радыё Свабода.

 

Некаторыя высновы

  • Расея мае перавагу па ўсіх катэгорыях даходаў насельніцтва.
  • Па заробках адрозьненьне істотнае на карысьць Расеі.
  • Па пэнсіях – неістотнае, але таксама на карысьць Расеі.
  • У Расеі лепшы індэкс чалавечага разьвіцьця, які падлічвае ААН.
  • У Расеі колькасьць даляравых мільянэраў на 10 тысячаў насельніцтва прыкладна ўдвая вышэй, чым у Беларусі.

Па іншых парамэтрах перавага хутчэй на баку Беларусі.

  • Доля людзей, якія жывуць за рысай беднасьці, у Расеі амаль у чатыры разы вышэй.
  • Ступень няроўнасьці разьмеркаваньня багацьця ў Расеі на чвэрць вышэй, чым у Беларусі.
  • Сьмяротнасьць сярод немаўлятаў у Расеі – больш чым у два разы.
  • Колькасьць забойстваў і абортаў адносна колькасьці насельніцтва ў Расеі вышэй адпаведна ў два і паўтара разы.
  • Доля вайсковых выдаткаў у ВУП у Расеі ўтрая вышэй, чым у Беларусі, расейскія войскі ўдзельнічаюць у баявых дзеяньнях за мяжой.
  • Колькасьць супрацоўнікаў праваахоўных органаў адносна колькасьці насельніцтва ў Расеі вышэй, чым у Беларусі, у паўтара разы.

Падзяліцца