аўт, 10.12.2019
USD2.12|EUR2.35|RUB3.32
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Палітыкі і грамадскія дзеячы выступілі з заявай "Аб пагрозе Незалежнасці Беларусі", бо баяцца, што Пуцін і Лукашэнка маюць небяспечны намер

02.12.2019 – 10:06 | 211

Грамадскія і палітычныя лідары разам з Радай Беларускай Народнай Рэспублікі прынялі сумесную заяву "Аб пагрозе Незалежнасці Беларусі". У ёй яны звяртаюць увагу на небяспечны намер Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі падпісаць 8 снежня дамовы, якія замацоўваюць залежнасць Беларусі ад Расіі ды патэнцыйна пагражаюць самому далейшаму існаванню Беларусі як незалежнай суверэннай дзяржавы.

Падпісанты нагадваюць, што беларускі народ стагоддзямі змагаўся за сваю незалежную дзяржаўнасць, паклаўшы ў барацьбе незлічоную колькасць жыццяў.

Аўтары падкрэсліваюць, што лёсавызначальныя для беларускага народу пагадненні рыхтуюцца ў поўнай сакрэтнасці, без якіх бы ні было кансультацый з прадстаўнікамі грамадскасці. Ніводзін праект дакумента не апублікаваны.

У заяве нагадваецца, што ў пачатку 1990-х гадоў Беларусь добраахвотна адмовілася ад ядзернай зброі, даверыўшыся гарантыям свайго суверэнітэту, сфармуляваным у так званым Будапэшцкім мемарандуме, падпісаным ЗША, Вялікай Брытаніяй і Расіяй.

"Мы заклікаем дэмакратычныя дзяржавы свету, у тым ліку тыя, што падпісвалі Будапешцкі мемарандум, а таксама Еўрапейскі Саюз асудзіць любыя спробы Расійскай Федэрацыі абмежаваць суверэнітэт Беларусі, выкарыстоўваючы адсутнасць у Беларусі дэмакратычна выбранай улады, а таксама выступіць з ініцыятывай гарантый незалежнасці Беларусі на міжнародна-праўнай аснове", – гаворыцца ў тэксце дакумента.

Чые подпісы стаяць пад заявай?

  • Алена Анісім, старшыня Таварыства беларускай мовы імя Скарыны.
  • Рыгор Кастусёў, старшыня партыі БНФ.
  • Станіслаў Шушкевіч, старшыня Вярхоўнага Савета 12-га склікання.
  • Юрась Беленькі, намеснік старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ.
  • Вінцук Вячорка, падпісант Віленскага Мемарандуму.
  • Павал Севярынец, сустаршыня аргкамітэту Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.
  • Алена Талстая, сустаршыня незарэгістраванага ў Беларусі Руху салідарнасці "Разам".
  • Мікола Казлоў, выканаўца абавязкаў старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі.
  • Анатоль Лябедзька, дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га і 13-га скліканняў.
  • Івонка Сурвілла, старшыня Рады БНР.

Падзяліцца