аўт, 10.12.2019
USD2.12|EUR2.34|RUB3.32
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Грэчка ў Беларусі падаражэла на 18% з пачатку году, цырк – на 33%

29.11.2019 – 14:10 | 258

Паводле зьвестак Белстату, за першыя 10 месяцаў 2019 году найбольш вырасьлі цэны на яблыкі (+45,3%), часнык (+44,5%) і бананы (+27,8%), а таксама на квіткі ў цырк (+32,9%). У сярэднім цэны на тавары і паслугі за гэты час падняліся на 3,93% – паведамляе Радыё Свабода.

Таксама значна павялічыліся цэны на забесьпячэньне газам (+25,6%) і электрычнасьцю (+17%), цытрусавую садавіну (+24%) і грэцкія крупы (+18,4%), боты на футры (+18,6%) і іншы абутак (у сярэднім +8,5%).

Агулам цэны на камунальныя паслугі вырасьлі на 12%, на паліва і на адукацыю – на 9%, на малочныя прадукты – на 7,3%, на гаспадарчыя тавары – на 5,5%, на прадукты харчаваньня – на 3,15%, на гародніну амаль не зьмяніліся, +0,89% (бульба пры тым падаражэла на 9,1%).

На некаторыя рэчы цэны і зьніжаліся. Найбольш патаньнелі салодкі перац (мінус 38,4%), вінаград (– 34,8%), агуркі (–32,1%), капуста (– 25,9%), памідоры (– 25,5%) і морква (– 24,5%) – агулам гародніна патаньнела на 22,84%. Таксама адчувальна зьнізіліся цэны на сьвініну (–7,5% на рагу, – 4,2% на ўсё, акрамя бескасьцёвага мяса, на 3% на бескасьцёвае).

Дзяржаўная Фэдэрацыя прафсаюзаў, якая вядзе ўласны маніторынг цэнаў, адзначае, што са сьнежня мінулага году істотна вырасьлі цэны на малако і кісламалочныя прадукты, масла, пшанічную муку, грэцкія і аўсяныя крупы, садавіну.

svaboda.org