аўт, 10.12.2019
USD2.12|EUR2.35|RUB3.32
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Паслухайце, як гучыць нацыянальны гімн Беларусі. З аркестрам і хорам!

29.11.2019 – 12:56 | 269

Мецэнат Антон Мяжа сабраў каманду прафесійных музыкаў, каб запісаць нацыянальны гімн Рэспублікі Беларусь на верш Максіма Багдановіча "Пагоня". Памятаеце? "Не разбіць, не спыніць, не стрымаць!" Упершыню легендарны твор загучаў галасамі хору ва ўрачыстым суправаджэнні аркестра.

 

"Гэта была мая даўняя мара – каб Беларусь займела паўнавартасны нацыянальны гімн, якасны, пазнавальны і дарэчны ў гістарычным і культурным кантэксце, – расказвае ініцыятар праекта Антон Мяжа. – Я вырашыў ажыццявіць гэтую мару і абраў верш Максіма Багдановіча "Пагоня". Каб гэты твор загучаў у выкананні хора і аркестра, як нацыянальны гімн Беларусі, спатрэбілася каля двух гадоў і вялікія сродкі.

Над гімнам працавала некалькі дзясяткаў амбіцыйных людзей з розных творчых беларускіх калектываў, але па прапанове каманды, мы не вылучаем асобных творцаў, каб сказаць, што гэты нацыянальны гімн стварылі беларусы для беларусаў: у ім наша гісторыя, наш боль, нашыя сімвалы і наша імкненне да лепшай будучыні роднай краіны.

"Арт-сядзіба" запусціла флэшмоб: спявайце з сябрамі ці сольна, выкладайце ў сацсеткі з хэштэгам #гімнбеларусі і найлепшыя відэа трапяць у фінальны ролік акцыі "Спяваем гімн разам".