суб, 7.12.2019
USD2.12|EUR2.35|RUB3.32
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Як расстрэльвалі беларускіх літаратараў. ВІДЭА

29.10.2019 – 16:02 | 230

У ноч з 29 па 30 кастрычніка 1937 году на загад Сталіна і Молатава супрацоўнікі НКВД расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, у тым ліку 22 літаратараў. Як бы выглядала "чорная ноч" расстрэлаў беларускай інтэлігенцыі, калі б гэта адбывалася ў нашы дні і мы маглі б сачыць за гэтым праз сацыяльныя сеткі – піша Радыё Свабода.

Літаратуразнаўца Ганна Севярынец узнавіла храналёгію падзей, якія прывялі да ночы 29 кастрычніка.

  • Сакавік – чэрвень 1929 году. Праца камісіі Затонскага ў вывучэньні нацыянальнай палітыкі ў БССР, каб спыніць рух да нацыянальнага самаасэнсаваньня і перавесьці нацыятворчыя працэсы ў "дэкаратыўную" плоскасьць. Ліпень 1930 – красавік 1931-га. Сфабрыкавана справа "Саюза вызваленьня Беларусі" і сьледзтва ў ёй. У выніку: спроба самагубства Купалы, самагубства У. Ігнатоўскага, высылка 108 культурнікаў (сярод іх Дубоўка, Бабарэка, Жылка, Пушча, Лёсік, Азбукін, Смоліч ды іншыя).
  • 1934-ы. Уніфікацыя культурнага жыцьця, зьнішчэньне мастацкіх аб’яднаньняў і згуртаваньняў, утварэньне Саюзу пісьменьнікаў БССР.
  • Кастрычнік – лістапад 1936-га. Пачатак масавых арыштаў сярод літаратараў. Доўжыліся ажно да жніўня 1937-га. Сьледзтва ў сфабрыкаванай справе нацыянал-фашысцкай арганізацыі. Кіраўнікамі праходзяць Гартны, Чарот, Зарэцкі, Дудар.
  • 15 верасьня 1937-га. Сталін падпісвае сьпісы на расстрэлы інтэлігенцыі ў нацыянальных рэспубліках. 28 кастрычніка 1937-га – суды. 132 чалавекі асуджаны да расстрэлу, сярод іх 22 літаратары.
  • 29 кастрычніка 1937-га. Прысуд прыведзены ў выкананьне.

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў – у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін – у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя – КДБ дагэтуль не раскрыла архівы. Беларусы лічацца трэцімі паводле колькасьці ахвяраў рэпрэсіяў у сталінскія часы.

Глядзіце па тэме:

Яму прарочылi блiскучую будучыню. 10 фактаў жыцця і творчасці нашага земляка Васіля Каваля