нядз, 17.11.2019
USD2.05|EUR2.26|RUB3.21
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

У глябальным індэксе бясьпекі здароўя Беларусь – ніжэй за сярэдні сусьветны ўзровень

25.10.2019 – 18:07 | 107

У глябальным індэксе бясьпекі здароўя (Global Health Security Index 2019) Беларусь апынулася на 108-м месцы сярод 195 краінаў – паведамляе Радыё Свабода.

Згаданы індэкс – які на аснове агульнадаступнай інфармацыі сёлета вызначаўся ўпершыню – зьяўляецца сумесным праектам Ініцыятывы па скарачэньні ядзернай пагрозы, Цэнтру аховы здароўя Джона Гопкінса і дасьледчыкаў брытанскага часопіса The Economist.

Аўтары індэксу прыйшлі да высновы, што ва ўсіх краінах сьвету, незалежна ад узроўню іх багацьця, выступаюць сур’ёзныя недахопы ў здольнасьці прадухіляць, выяўляць і рэагаваць на эпідэміі.

Сярэдні агульны бал індэксу за 2019 год складае 40,2 з магчымых 100 балаў. Беларусь у гэтым рэйтынгу атрымала 35,3 бала; Расея – 44,3; Казахстан – 40,7; Украіна – 38.

ЗША, якія знаходзяцца на першым месцы ў рэйтынгу, атрымалі 83,5 бала.

Падзяліцца