суб, 7.12.2019
USD2.12|EUR2.35|RUB3.32
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

"Дай буську мове!" і іншыя ролікі з заклікамі падчас перапісу выбіраць роднай мовай беларускую

11.10.2019 – 13:40 | 163

У сацыяльных сетках зьявіліся ролікі "Буська для мовы", якія заклікаюць да падтрымкі беларускай мовы падчас перапісу насельніцтва, расказвае "Будзьма".

Ролікі падрыхтавала рэклямістка Юлія Ляшкевіч, ідэя – паэта і перакладчыка Віталя Рыжкова, выкананьне – Дзяніс Кузьняцоў. Відэа зробленыя пры падтрымцы Беларускага ПЭН-цэнтру – піша "Радыё Свабода".

 

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

A post shared by Буська Для Мовы (@buska_dla_movy) on

 

Чаму "буська"? "Буська – слова, якое ёсьць толькі ў беларускай мове, – тлумачаць аўтары. – Буська – нявінны дзіцячы дотык; першае спазнаньне сьвету, поўнае дабра і пяшчоты; цеплыня і моц роднай мовы, якую мы засвоілі зь дзяцінства. Бо роднае – гэта тое, што абуджае нашыя пачуцьці".

У пастах заклікаюць "даць буську мове" – падчас перапісу насельніцтва пазначаць роднай беларускую (пытаньне 12, пункт 1) і падкрэсьліваюць, што, "нават калі мы ўпэўненыя, што ня ведаем мовы, яна жыве ў нашых галосных і зычных, у нашых выгуках і ўспамінах", таму для беларусаў яна родная.

 

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

A post shared by Буська Для Мовы (@buska_dla_movy) on

 

Ролікі з заклікамі пазначаць беларускую мову роднай падчас перапісу пачалі зьяўляцца з пачатку кастрычніка.

З трэцяга кастрычніка, напярэдадні пачатку перапісу насельніцтва, ролікі ў падтрымку беларускай мовы сталі разьмяшчаць артысты Вялікага тэатру оперы і балету Беларусі. На старонцы ў Фэйсбуку на сёньня ўжо 5 ролікаў, у якіх адзначаецца, што "артысты Вялікага тэатра Беларусі валодаюць рускай, італьянскай, нямецкай, польскай, але роднай лічаць беларускую!"

Таксама ў дзень пачатку перапісу супрацоўніца Купалаўскага тэатру, паэтка Вольга Бабкова, апублікавала ў Фэйсбуку гумарыстычны ролік у падтрымку беларускай мовы, у якім зьняліся акторы Купалаўскага Юльляна Міхневіч і Іван Трус, з подпісам "Купалаўскі распачаў. Падтрымайце!"

Свабода да пачатку перапісу зьняла відэа, у якім спытала вядомых беларусаў – рускамоўных і беларускамоўных – як варта адказаць на пытаньне пра родную мову ў перапісе.

Яшчэ ў лютым гэтага году мэдыякампанію "Беларускамоўны" запусьціў тэлеканал "Белсат" з заклікам пазначаць беларускую мову роднай на перапісе насельніцтва. У межах кампаніі яе ініцыятар і беларускі ПЭН-цэнтар стварылі некалькі жартаўлівых ролікаў, якімі заклікалі дзяліцца праз усе магчымыя каналы.

Перапіс насельніцтва праходзіць у Беларусі 4-30 кастрычніка. Моўны разьдзел перапісу-2019 зьмяшчае два пытаньні:

  • ваша родная мова (мова, засвоеная першай у раньнім дзяцінстве);
  • мова, на якой вы размаўляеце дома.

І варыянты адказаў: беларуская, расейская, польская, украінская або нейкая іншая.

У параўнаньні з апытаньнем 10-гадовай даўнасьці, выкрасьлены трэці пункт: іншыя мовы, якімі вы свабодна валодаеце. Выявілася, што адказы ніяк не адлюстроўваюць рэальны стан рэчаў.

Згодна з вынікамі папярэдняй кампаніі, у краіне пражывалі 9 мільёнаў 504 тысячы чалавек, беларусаў зь іх – 7 мільёнаў 957 тысяч (83,7% ад агульнай колькасьці). Беларускую мову назвалі роднай 53,2% насельніцтва краіны, дома на ёй гаварылі 23%. У часе перапісу 1999 году сытуацыя выглядала нашмат лепш: беларуская была роднай для 73,6% жыхароў.

Моўныя рупліўцы заклікалі суайчыньнікаў пазначаць беларускую як родную мову, засвоеную першай у раньнім дзяцінстве, і тую, на якой размаўляеце дома. Зрэшты, гэта выклікала хвалю крытыкі з боку тых, хто супраць "падтасоўваньня рэальных фактаў дзеля патрэбнай статыстыкі".

Глядзіце па тэме:

Попробовали пройти перепись онлайн. Вот что вышло

Вот адреса участков переписи в Горецком, Дрибинском и Мстиславском районах

Падзяліцца