суб, 7.12.2019
USD2.12|EUR2.35|RUB3.32
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі пракаментавала артыкул пра "канфедэрацыю" Беларусі і Расіі

16.09.2019 – 15:52 | 421

Прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант пракаментавала "Нашай Ніве" інфармацыю аб магчымай праграме эканамічнай інтэграцыі Беларусі і Расіі, якую распаўсюдзіў расійскі "Камерсант".

Ці можна ацэньваць гэта як укід, а калі не, то як грамадству разумець фразы аб "больш чым канфедэрацыі"? 

"Усе гучныя тэрміны, якія выкарыстоўваюцца ў прыведзеным артыкуле, – канфедэрацыя, федэрацыя і г.д. – мы б прапанавалі ацэньваць як пустыя журналісцкія штампы. У цэлым жа ў інтэграцыйнай рабоце, якая цяпер вядзецца, бакі сыходзяць з тых рэалій, якія маюць, гэта значыць з дасягнутага ўзроўню ўзаемадзеяння", – мяркуе Наталля Эйсмант.

Яна падкрэсліла, што ў аснове любых працэсаў ляжыць тэзіс аб незалежнасці Беларусі і Расіі.

"Гэта святое! Чырвоныя сцяжкі – гэта суверэнітэт і незалежнасць кожнай з краін. У інтэграцыйных працэсах мы ідзём на тыя крокі, якія эканамічна мэтазгодныя. Ніякіх сумесных органаў не ствараецца – да гэтага краіны не гатовыя", – падкрэслівае прэс-сакратар. 

Яна нагадала, што на ўзроўні ведамстваў у Беларусі і Расіі выдатна наладжана работа сумесных калегій, эфектыўна працуюць Парламенцкі сход, Саюзны Саўмін, Вышэйшы дзяржсавет Саюзнай дзяржавы. "Гэта тыя органы, праз якія, паводле дамоўленасцяў прэзідэнтаў, вырашаюцца і будуць вырашацца пытанні двухбаковых адносін", – мяркуе яна.

"Што тычыцца пытання аб "укідзе" – праграма стане праграмай толькі тады, калі яе падпішуць прэзідэнты і яна будзе прынята на вышэйшым Дзяржсавеце ў снежні – зноў жа, калі бакі будуць да гэтага гатовыя. Пакуль праца працягваецца, аб усіх іншых падрабязнасцях мы прапануем звяртацца да тых, хто гэтую інфармацыю "зліў", – падсумавала Наталля Эйсмант.

Глядзіце па тэме:

"Коммерсант": российская экономика поглотит белорусскую к 2021 году

Падзяліцца