пят, 23.08.2019
USD2.06|EUR2.28|RUB3.11
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

У справе "крывавага салюту" правядуць сьледчы экспэрымэнт

13.08.2019 – 20:51 | 284

Старшыня Сьледчага камітэту Беларусі Іван Наскевіч пасьля сустэчы з Аляксандрам Лукашэнкам 13 жніўня расказаў дзяржаўнаму тэлеканалу СТВ пра расьсьледваньне справы "крывавага салюту" 3 ліпеня ў Менску.

Наскевіч расказаў, што ў час экспэрымэнтаў "у розных сытуацыях" будуць праводзіць адстрэл фаервэркаў, якія маглі ўжывацца ў трагічным салюце, і з улікам гэтага "экспэрты дадуць свае канчатковыя заключэньні".

Паводле яго, у час сьледзтва было даказана, што частка зарадаў была пратэрмінаваная, а частка была "мэханічна апрацаваная": "падрэзаная" і "ўкачаная".

Асноўная вэрсія здарэньня – няякасныя снарады.

Экспэртызы прызначаныя ў Нацыянальнай акадэміі навук, Дзяржаўным камітэце судовых экспэртызаў і на спэцыялізаваных прадпрыемствах. Пытаньне, на якое экспэрты будуць шукаць адказ, Наскевіч сфармуляваў так:

"Ці знаходзіцца ў непасрэднай прычыннай сувязі няякасны характар фаервэрачных вырабаў, а таксама мэханічныя ўзьдзеяньні на іх з выбухамі, якія адбыліся падчас правядзеньня салюту".

Трагедыя падчас салюту 3 ліпеня. Што здарылася

  • Падчас салюту на афіцыйны Дзень Незалежнасьці 3 ліпеня ў Менску адбыліся 4 выбухі снарадаў для фаервэрку.
  • Ад раненьня аскепкамі загінула жанчына. Пацярпелі яшчэ 10 чалавек. Салютныя ўстаноўкі разбураныя.
  • Ад месца запуску салютаў у парку Перамогі да месца, дзе была сьмяротна параненая жанчына, было больш за 500 мэтраў. Шыбы ў дамах на вуліцы Чарвякова аскепкі разьбілі на адлегласьці больш як кілямэтар.

  • Збоі пры запусках салютаў адбыліся таксама на пляцоўках ў Чыжоўцы і ва Ўруччы. Паводле відавочцаў, снарады разарваліся нізка над зямлёй.
  • СК пачаў крымінальную справу за парушэньне правілаў абыходжаньня з рэчывамі і прадметамі, якія маюць павышаную небясьпеку для навакольных. Паводле ч. 2 арт. 463 Крымінальнага кодэксу пагражае да 5 гадоў турмы.
  • 4 ліпеня ў Менску затрымалі падазраваных у выбуху, гэта прадстаўнікі фірмы – пастаўшчыка фаервэркаў.

  • Напярэдадні трагедыі вайскоўцы паведамлялі, што падчас салюту 3 ліпеня будуць выкарыстоўваць новыя фаервэркі, аднак пасьля здарэньня Мінабароны паведаміла уначы, што "зарады гэтай партыі ўжо ўжываліся для салютаў".
  • Зарады, якія выкарыстоўвалі падчас салюту 3 ліпеня, зроблены ў Расеі. Мінабароны Беларусі выказала меркаваньне, што прычынай выбухаў сталі няякасныя зарады калібру 195 мм (аднаго з пяці ўжытых).
  • Дзяржаўныя СМІ не сьпяшаліся паведамляць пра трагічнае здарэньне падчас сьвяточнага салюту ў гонар афіцыйнага Дня Незалежнасьці 3 ліпеня. А Беларуская тэлевізія ўвогуле праігнаравала яго.
  • Гэта ня першая трагедыя падчас сьвяткаваньня афіцыйнага Дня Незалежнасьці 3 ліпеня. У 2008 годзе ў Менску падчас сьвяткаваньняў адбыўся выбух. Пацярпелі каля 50 чалавек. Выбухнула самаробная выбуховая прылада, начыненая мэталічнымі гайкамі і цьвікамі. Вінаватым у выбуху прызналі Дзьмітрыя Канавалава, у 2011 годзе яму прысудзілі сьмяротнае пакараньне падчас працэсу аб тэракце ў менскім мэтро.

svaboda.org

Смотрите по теме:

► В Минске из-за фейерверка погибла женщина. Еще минимум 8 человек пострадали

► Двух чалавек затрымалі па справе аб выбуху салюту ў Менску