пан, 19.08.2019
USD2.05|EUR2.27|RUB3.10
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Як там Гуляшовы? Новы рэпартаж пра дрыбінскіх пустэльнікаў

02.08.2019 – 10:27 | 1128

Не падаўжаюць свае пашпарты, адмаўляюцца ад войска і школы, а таксама ад кантактаў з дзяржаўнымі ўстановамі. Так жыве сям'я Гуляшовых у вёсцы Кароўчына Дрыбінскага раёна. Туды ізноў наведаліся журналісты і пераканаліся: сучасныя беларускія пустэльнікі не адмовіліся ад сваіх перакананняў і не ўпалі духам.

Чым вядомы Гуляшовы?

Раней у іх была вялікая і добра вядомая гаспадарка: амаль 100 галоў авечак, болей за 50 курэй, а яшчэ каровы і бык. Сваю прадукцыю сяляне прадавалі людзям і дзяржаве. "Чарга стаяла!" – узгадвае Андрэй Гуляшоў. Дапамагалі прадуктамі дзіцячаму дому.

Аднак пасля пачаліся канфлікты з дзяржаўнымі структурамі. Падаткавая інспекцыя зацікавілася аўтамабілем, які Андрэй набыў для ўласных патрэб за 30 тысяч даляраў. Дэкларацыю Гуляшовы складаць адмовіліся, бо закон дазваляў іхняй гаспадарцы не весці бухгалтарскі ўлік. Ім выпісалі штраф.

Дачку Вару паставілі на ўлік, бо не хадзіла па суботах у школу на факультатывы, а дапамагала дома па гаспадарцы. Пасля восьмага класу дзяўчынка ўвогуле перастала наведваць школу. Сын Раман цяпер адмаўляецца служыць у войску: не забірае позвы і кажа, што будзе галадаць, калі яго прызывуць пад прымусам ці адправяць у турму за парушэнне закону.

Праблемы з падаткавай і школай зараз вырашаны, але пасля ўсіх гэтых канфліктаў Гуляшовы прадалі машыну і значную частку свойскай жывёлы. Пакінулі сабе тое, што неабходна для існавання без дзяржавы. Цяпер сяляне спрабуюць наладзіць жыццё, каб "яно не перашкаджала нікому" і адпавядала іхнім рэлігійным перакананням.

"Горад – вялікая яма, якая нясе толькі негатыў. Толькі на зямлі чалавек можа інтэлектуальна развівацца", – дзеліцца сваім меркаваннем Ларыса Гуляшова.

"На прыкладзе нашай сям'і людзі могуць зразумець: у дзяржаве яны нікому непатрэбныя", – упэўнены Андрэй Гуляшоў.

Відэа: Радыё Свабода

Глядзіце па тэме:

► Власти "отстали" – и почти можно "просто жить". Как дела у семьи белорусов, отказавшейся от паспортов

► "Покупаем в магазине только спички и соль". Крестьяне из Коровчино в знак протеста отказались от паспортов

► Налоговая требует пояснить, откуда семья крестьян из Дрибинского района взяла деньги на внедорожник

Падзяліцца