пан, 19.08.2019
USD2.05|EUR2.27|RUB3.10
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Ці дарагая ў Беларусі вышэйшая адукацыя? Параўноўваем пяць краін. Інфаграфіка

15.07.2019 – 20:45 | 578

Свабода параўнала кошты навучаньня ў Беларусі, Літве, Чэхіі, Украіне і Расеі. Беларускія ВНУ паднялі цэны на навучаньне яшчэ да пачатку навучальнага году. Пра павелічэньне аплаты паведамілі 10 ліпеня БНТУ, БДЭУ, Лінгвістычны ўнівэрсытэт, Акадэмія кіраваньня. Агулам рост коштаў склаў 4-9%.

Глядзім, якая розьніца ў коштах у параўнаньні зь іншымі краінамі. Для прыкладу, на спэцыяльнасьці, зьвязаныя з ІТ-тэхналёгіямі і праграмаваньнем.

 

У БДУ год навучаньня на факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі па спэцыяльнасьці "праграмнае забесьпячэньне кампутарных сыстэм" у бакаляўрэаце каштуе 2964 рублі, або 1482 даляры. Гэты кошт – для грамадзян Беларусі.

Глядзім адпаведную спэцыяльнасьць у ВНУ іншых краін. Кошты – для грамадзян гэтай краіны або для грамадзян ЭЗ.

  • Літва – 2727 даляраў;
  • Украіна – 1363 даляры;
  • Чэхія – 3917 даляраў;
  • Расея – 5563 даляры.

Для параўнаньня браліся вядучыя ВНУ ў гэтых краінах: Віленскі ўнівэрсытэт, Унівэрсытэт імя Тараса Шаўчэнкі, Карлаў унівэрсытэт, Маскоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Ламаносава. У Чэхіі ўся адукацыя на чэскай мове бясплатная, таму падаём кошт навучаньня па-ангельску для грамадзянаў ЭЗ.

Па іншых спэцыяльнасьцях суадносіны коштаў у ВНУ Беларусі і астатніх пералічаных краін падобныя.

svaboda.org

Глядзіце па тэме:

► Почему так дорого? 13 белорусских вузов опубликовали новые цены на обучение

Падзяліцца