пан, 22.07.2019
USD2.03|EUR2.28|RUB3.22
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Спэцыялісты вылічылі, колькі гарэлкі выпівае сярэдні беларус

11.07.2019 – 15:00 | 275

На аднаго беларускага мужчыну ў сярэднім прыпадае 18 літраў чыстага сьпірту, гэта 90 паўлітровых пляшак гарэлкі.

Агулам жа сярэдняе спажываньне сьпірту ў Беларусі зьменшылася – 11,2 літра на кожнага жыхара ад 15 гадоў і старэйшых.

Беларусь зрабіла крокі для зьмяншэньня ўжываньня сьпіртных напояў. Такія зьвесткі агучыў каардынатар праграм грамадзкага здароўя краінавага офісу Ўсясьветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі Валянцін Русовіч.

Цяпер у Беларусі спажываюць у сярэднім 11,2 літра сьпірту на чалавека ў год. Мужчыны спажываюць больш – 18 літраў сьпірту за год, ці 90 паўлітровых бутэлек гарэлкі.

Беларусь у сьпісе краін, дзе найбольш спажываюць сьпіртныя напоі, адсунулася на 27-е месца (не так даўно была на першым). Больш за ўсё ў Беларусі п'юць гарэлку (49%), 26% – мацаванае віно.

У сьпісе краін, дзе найбольш спажываюць алькаголь, лідзіруюць Літва і Малдова.

Уладзімер Глод, svaboda.org

Падзяліцца