аўт, 24.12.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Сёння – Дзень вышыванкі. Глядзіце, як палюбілі лесвіцу-вышыванку жыхары Горак

02.07.2019 – 12:00 | 1325

Лесвіца-вышыванка, якая з'явілася ў Горках у маі, стала не толькі ўпрыгожаннем нашага горада, першым арт-аб'ектам, але і ўлюбёным месцам для фота. Тут сэлфі ды здымкі на памяць робяць мясцовыя жыхары і турысты. Нашы падпісчыкі ў Instagram падзяліліся сваімі фота на фоне лесвіцы з народным арнаментам.

лесвіца-вышыванка ў Горках

лесвіца-вышыванка ў Горках

лесвіца-вышыванка ў Горках

Сёння па ўсёй Беларусі адзначаюць Дзень вышыванкi. У праграме свята на Магілёўшчыне – выступы моладзевых калектываў, прэзентацыі работ рамеснікаў і народных майстроў, нацыянальныя стравы, інтэрактыўныя пляцоўкі, фотазоны і тэматычныя конкурсы.

лесвіца-вышыванка ў Горках

лесвіца-вышыванка ў Горках

лесвіца-вышыванка ў Горках

Нацыянальны арнамент набірае ўсё большую папулярнасць, робіцца неад'емнай часткай афармлення вопраткі, прадметаў быту, візуальнай прасторы. Вышыванка – гэта не толькі патрыятычна, але і модна, стыльна сярод людзей рознага веку – адзначаецца на сайце Магілёўскага аблвыканкама.

лесвіца-вышыванка ў Горках

лесвіца-вышыванка ў Горках

лесвіца-вышыванка ў Горках

Рэспубліканскі праект "Дзень вышыванкi" накіраваны на папулярызацыю традыцый, пашырэнне культурнай прасторы і духоўнай свядомасці беларусаў. Рэалізуецца з 2016 года. Галоўны сімвал свята – беларускі арнамент. Гэта малюнак-шыфр, які здаўна стаў для нашага народу своеасаблівым абярэгам.

лесвіца-вышыванка ў Горках

Глядзіце па тэме:

Фотовыставки в автобусах и лестница-вышиванка. Какие идеи предложили жители Горок для своего города?

► У Горках дарабілі лесвіцу-вышыванку – палюбуйцеся!

► Кому нужно сказать спасибо за лестницу-вышиванку в Горках?

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email