чцв, 25.04.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Прадпрымальнік з Горак заплаціў за незаконную дзейнасць 6,5 тысяч рублёў

21.02.2019 – 23:52 | 1077

35-гадовы горацкі прадпрымальнік незаконна аказваў паслугі крычаўскім камерцыйным фірмам. Мужчына дастаўляў зерне з Расіі ў Беларусь без ліцэнзіі на міжнародныя перавозкі грузаў. Даход ад гэтай дзейнасці склаў 6,5 тысяч рублёў.

Жыхар Горак займаўся гэтай дзейнасцю з ліпеня па верасень 2017 года. Пры гэтым у мужчыны былі падробленыя дакументы, паводле якіх перавозка тавару ажыццяўлялася толькі па тэрыторыі Беларусі – паведамляе Камітэт дзяржаўнага кантролю.

Парушэнне закону выявілі супрацоўнікі Крычаўскай міжраённай фінансавай міліцыі. Горацкі Следчы камітэт распачаў крымінальную справу. Вядома, што прадпрымальнік добраахвотна сплаціў у бюджэт суму незаконна атрыманага даходу.

Цікава, што ў кастрычніку 2018 года паведамлялася пра падобную гісторыю. Тады гаворка ішла пра жыхара Горак, які перавозіў зерне з Расіі ў Беларусь са жніўня 2017 па сакавік 2018 года. А сума незаконнага даходу складала 8,5 тыс. рублёў.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email