суб, 20.04.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Сёння – Міжнародны Дзень роднай (матчынай) мовы. Пішам па-беларуску. Далучайцеся!

21.02.2019 – 07:20 | 383

21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы. На сайце horki.info ўсе навіны сёння будуць па-беларуску. Вы можаце таксама далучыцца!

Што можна зрабіць, каб падтрымаць беларускую мову хаця б раз на год? Прапануем тры лёгкія справы на сёння:

  1. Пачніце з беларускамоўнага вітання. Скажыце або напішыце "вітаю!", "добры дзень!", "як справы?" сябрам ды знаёмым.
  2. Скажыце "дзякуй" ды "калі ласка" на вучобе, працы ці дома.
  3. Напішыце па-беларуску каментары ў нашых групах у сацсетках:

Дарэчы, правільна сённяшні дзень называць Днём матчынай мовы (па-англійску – International Mother Language Day або па-французску – la Journée internationale de la langue maternelle), бо менавіта пад такой назвай ён быў абвешчаны Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года.

Мэта такога дня – заахвоціць моўную разнастайнасць і шматмоўную адукацыю, паспрыяць ўсведамленню моўных ды культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

ЮНЕСКА мае намер стварыць сістэму, якая адсочвае стан моў, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення, і садзейнічаць выпраўленню становішча.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email