Самая халодная ноч у Беларусі сёння была ў Мсціславе - мінус 25.
Як паведамляюць сіноптыкі, мінімальная тэмпература гэтай ноччу склала -15.. -21°С, месцамі па Віцебскай і Магілёўскай абласцях паветра было да -22.. -25°С.
Наймацнейшы мароз здарыўся ў Мсціславе, паветра астыла да -25°С.
Такі тэмпературны фон у асноўным на 5-11°С ніжэйшы за кліматычную норму.
Як паведамляў раней horki.info, 15 студзеня ў Мсціславе выпала амаль палова месячнай нормы ападкаў.