Доўгую лесвіцу каля Горацкай раённай паліклінікі паправілі, ды не даканца.
У артыкуле "Хто дабярэцца да яе вяршыні?" мясцовы жырах Уладзімір Шчур расказаў пра тое, у якім стане знаходзяцца прыступкі, па якіх многія жыхары Горак штодня падымаюцца ад завулка Мсціслаўскага, побач з батанічным садам, на горку, дзе месціцца раённая паліклініка.
І вось нашы чытачы паведамляюць: лесвіцу адрамантавалі. Дзякуй мясцовым уладам, што адгукнуліся. Дзякуй будаўнікам-рамонтнікам. Дзякуй і тым, хто пра праблему не пабаяўся паведаміць (а такое ж не рэдка...)
Аднак, ізноў жа чытачы паведамляюць, рамонт прайшоў не на 100%.
Схадзілі на месца, сфатаграфавалі: і праўда, лесвіца значна палепшала, але некаторыя "небяспечныя ўчасткі" на ёй усё ж засталіся.
Магчыма, рамонт проста не завершаны і яшчэ працягнецца?