аўт, 22.09.2020
USD2.58|EUR3.06|RUB3.40
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в ВК Facebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

Аляксандра Узгорак знайшла ў хляве фотаздымкі і газету, якім больш за сто гадоў

13.11.2018 – 23:31 | 720

Жыхарка Вілейкі Аляксандра Узгорак днямі вырашыла знесці стары хлеў на ўласным падворку. Сярод смецця дзяўчыну чакала знаходка, якой больш за сто год.

Гэта два фотаздымкі і нумар газеты "Русское слово".

– Гэты дом на Маркава, каля бальніцы, каля пяці год таму набыла мая свякроў, – кажа Аляксандра. – Абавязкова гляну дамавую кнігу, каб даведацца, хто тут жыў раней.

На фотаздымках – сям'я з дзецьмі. На адваротным баку здымкаў стаіць подпіс "Юрашайтис" і горад Вільня. Паводле інтэрнэт-крыніц, Аляксандр Юрашайціс – літоўскі фатограф. Гады жыцця – 1859-1915. У юнацтве апынуўся ў Гродзенскай вобласці. Тут навучыўся друкаваць фотаздымкі. Атрымаў дазвол фатаграфаваць у Белавежскай пушчы паляванне знакамітых асоб на зубра.

У 1912 годзе фатограф з сям'ёй пераехаў у Вільню. Праз год набыў фотамайстэрню. Тут і былі зробленыя фотаздымкі, якія нядаўна знайшла Аляксандра. Менавіта майстэрня на рагу Георгіеўскай і Татарскай вуліц у Вільні, пазначаная на здымку.

Газета "Русское слово", знойдзеная ў вілейскім хляве, выдавалася ў Расійскай Імперыі ад канца 19 стагоддзя да 1917 года. Па падзеях, якія там асвятляюцца, можна вызначыць год выдання – 1916. Напрыклад, пахаванне генерала Мамантава, асветленае на адной са старонак, адбылося ў верасні 1916 года.

Сёння Аляксандра пагартала Дамавую кнігу і высветліла, хто жыў у гэтым доме на Маркава.

Ад 1912 года гаспадыняй была Марыя Васільеўна Баслык, ураджэнка вёскі Клыні Вілейскага раёна. Ад 1937 года – ужо новая гаспадыня, але з тым самым прозвішчам – Надзея Мікалаеўна Баслык, ураджэнка Вілейкі.

Магчыма, на фотаздымках якраз Марыя Баслык са сваёй дачкой.

Аксана Ярашонак, rh.by

Падзяліцца