аўт, 22.09.2020
USD2.58|EUR3.06|RUB3.40
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в ВК Facebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

З Нёману дасталі човен, якому 500 гадоў. Знаходку выставілі ў цэнтры Менску. Фотафакт

03.11.2018 – 09:32 | 592

Супрацоўнікі Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук і дайвінг-цэнтру "Марскі пэгас" дасталі зь Нёману васьмімэтровы дубовы човен пачатку ХVI стагодзьдзя.

Човен вагой паўтары тоны даставілі для аналізу ў Акадэмію навук у нядзелю. Знаходку выявілі ў Нёмане ля вёскі Мікалаева Іўеўскага раёну.

"Пачаў расьці пры Міндоўгу, сьсечаны і апрацаваны ці пры Аляксандры, ці пры Жыгімонце Старым!", – напісаў пра дуб, зь якога зроблены човен, кандыдат гістарычных навук Максім Чарняўскі.

Аналіз паказаў, што чоўну паўтысячы гадоў, дуб для яго быў сьсечаны паміж 1500-м і 1510 годам. Археолягі не спадзяваліся, што човен "настолькі старажытны", кажа Чарняўскі. Цяпер навукоўцы вырашаюць, як закансэрваваць знаходку. Дзе будзе захоўвацца човен, вырашыць кіраўніцтва Інстытуту гісторыі і Акадэміі навук.

svaboda.org

Падзяліцца