Мсціслаўскім дзецям з цяжкімі парушэннямі мовы паказалі шоу, а Дзед Мароз і Снягурка падарылі спартыўны інвентар і прысмакі.
Выхаванцы сустрэлі гасцей песнямі, вершамі ды танцамі – паведамляе "Рэспубліка".
Зрабіў свой унёсак і Мсціслаўскі РАУС прэзентаваў школе-інтэрнату музычны цэнтр.
У школе на сёння навучаецца 130 дзетак ад трох да пятнаццаці гадоў. Амаль чвэрць з іх – сацыяльныя сіроты.