У мінулую суботу 25 жніўня ў Горках наша каманда правяла хатнюю сустрэчу на гарадскім стадыёне. Футбольны матч з супернікамі з Івацэвічаў завяршыўся з лікам 2:2.
Аўтарамі горацкіх галоў сталі Мікіта Хомчанка і Станіслаў Булах.
Наступны 19 тур чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд другой лігі ФК "Горкі" згуляюць у Ашмянах. Матч адбудзецца 1 верасня. Наш клуб па-ранейшаму застаецца на 14 радку турнірнай табліцы сярод 15 каманд.