Пасля суботняга матчу ФК "Горкі" засталіся на перадапошнім месцы турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд другой лігі. Хатняя гульня з ФК "Вікторыя" з Мар'інай Горкі завяршылася з лікам 1:2. Аўтарам гола ў нашай камандзе стаў Станіслаў Булах.
17 тур чэмпіянату ФК "Горкі" прапускае. Нашы спартоўцы будуць гуляць у 18 туры. Матч адбудзецца ў гасцях у сталічнай каманды "Энергетык-БДАТУ". Горкі ўжо гулялі з гэтым супернікам дома 29 красавіка і перамаглі з лікам 5:3.
Глядзіце, як гэта было:
► Горкі перамаглі мінчан з лікам 5:3. Фотасправаздача