пан, 20.01.2020
USD2.12|EUR2.36|RUB3.45
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Зарэгістраваліся? Каментуйце!

07.12.2013 – 16:56 | 120 | 1

На сайце horki.info запрацавала новая сістэма каментавання. Чакаем вашых водгукаў на нашы матэрыялы.

Ад сёння на horki.info у тэставым рэжыме працуе новая сістэма каментавання. Каб выказвацца, трэба прайсці простую працэдуру рэгістрацыі. Пасля гэтага вы можаце ўдзельнічаць у абмеркаваннях і адказваць на думкі іншых.

Зарэгістравацца або ўвайсці на сайт можна як уверсе старонкі:

01.jpg

гэтак і пад кожнай навіной, якая не пакідае вас абыякавым:

02.jpg

Каментары – гэта магчымасць даць слова чытачам, даведацца іх меркаванне пра падзеі, якія мы асвятляем на сайце horki.info.

Мы рады даць такую магчымасць кожнаму. Але не забывайцеся пра простыя правілы, якія дапамогуць усім нам захоўваць цывілізаваную хаду дыскусіі: Правілы паводзінаў на сайце horki.info.

Пакідайце свае заўвагі і прапановы па ўдасканаленні сістэмы каментавання ў водгуках да гэтага матэрыяла.

Будзьма разам!