нядз, 15.09.2019
USD2.05|EUR2.28|RUB3.19
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Да 2025 году беларуская дзяржава мусіць выплаціць даўгоў на 23,46 млрд даляраў

19.06.2018 – 02:00 | 201 | 4

Беларусь у 2019–2025 гадах плянуе накіраваць на абслугоўваньне і пагашэньне зьнешняга і ўнутранага дзяржаўнага доўгу 23,46 мільярдаў даляраў. Агенцтва БелаПАН прыводзіць гэтыя зьвесткі, спасылаючыся на Міністэрства фінансаў – праспэкт эмісіі эўрабондаў.

Выплаты па зьнешнім дзяржаўным доўгу павінны скласьці 19,1 млрд даляраў, па ўнутраным – 4,36 млрд.

Пры гэтым у 2019-2023 гадах плацяжы па дзярждоўгу складуць 18,5 млрд даляраў:

у 2019 годзе – 3,6 млрд даляраў, у 2020-м – 3,78 млрд, у 2021-м – 3,54 млрд, у 2022-м – 3,6 млрд, у 2023-м – амаль 4 млрд даляраў.

У 2024–2025 гадах, як чакаецца, плацяжы па ўнутраным і зьнешнім дзярждоўгу зьнізяцца да 2,59 і 2,36 млрд даляраў адпаведна.

Па дадзеных Міністэрства фінансаў, у 2018 годзе на пагашэньне і абслугоўваньне дзярждоўгу будзе накіравана 3,6 мільярда даляраў, у тым ліку 2,4 млрд даляраў зь недаўгавых крыніцаў.

Пік выплатаў па абслугоўваньні замежнай запазычанасьці прыпаў для Беларусі на 2015 год – тады гэтыя выплаты перавысілі 5 млрд даляраў. Летась на гэтыя выплаты пайшло менш за 1,5 млрд даляраў.

svaboda.org

Падзяліцца