суб, 7.12.2019
USD2.12|EUR2.35|RUB3.32
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Горкі ў трэндзе? Ці дайшла да нашага горада мода на беларускасць? Мы праверылі

29.05.2018 – 09:32 | 966 | 6

У апошнія некалькі гадоў беларускасць стала сапраўдным трэндам. Усё больш людзей не толькі купляюць сабе рэчы з арнаментам ды іншымі сімваламі, але і пачынаюць размаўляць на роднай мове. Адчыняюцца кавярні, аздобленыя ў нацыянальным стылі. З'яўляецца рэклама на беларускай мове. Але ці дайшоў гэты трэнд да Горак?

Мова вакол нас

mova_21.jpg

Прыемны прыклад выкарыстання беларускай мовы – гэта станцыя "Пагодзіна". Аформлена цалкам па-нашаму. Нават подпісы "ад сябе" і "на сябе" на дзвярах.

mova_1.jpg

Што тычыцца аўтавакзала, то там амаль усе надпісы па-беларуску – нават найменні гарадоў і вёсак на платформах.

mova_2.jpg

А калі вы трапляеце ў Горкі праз дарогу з боку Оршы, то можаце заўважыць, што назва нашага горада, выкладзеная камянямі, прыцягвае знаёмай літарай "і".

Сустракаем нашу мову таксама і ў назвах афіцыйных устаноў – школ, райвыканкама, гісторыка-этнаграфічнага музея.

mova_3.jpg

mova_5.jpg

mova_7.jpg

Ёсць у нашым горадзе крамы трох сетак, якія выкарыстоўваюць беларускія словы – "Світанак", "Блакіт" і "Родны кут". А вось гандлёвая кропка завода "Молочные горки" з прыгожай назвай "Раница" здзіўляе: чаму ў беларускім слове выкарыстана руская "и"?

mova_4.jpg

mova_14.jpg

mova_16.jpg

mova_24.jpg

Кіёскі "Магілёўсаюздрук", кінатэатр "Крыніца" і "Белпошта" – усё гэта напісана па-нашаму.

mova_2.jpg

mova_6.jpg

mova_25.jpg

Калі ж мы возьмем рэкламу, то беларускамоўная ў Горках нам сустрэлася адна – ля крамы "Исток".

Што тычыцца БДСГА, то надпісы на беларускай мове мы бачылі толькі ў назве акадэміі ў чацвёртым корпусе ды на інтэрнатах. А ў шостым ёсць невялікая бібліятэка, дзе "прэзентуюцца" падручнікі таксама па-беларуску. Беларускасць падтрымліваюць некаторыя выкладчыкі. Напрыклад, Аляксандр Клачкоў, які нават свае вершы піша на роднай мове.

mova_8.jpg

mova_10.jpg

Выбраць для выкарыстання беларускую мову можна ў банкамаце.

mova_20.jpg

mova_23.jpg

Да "Дажынак" плафоны на ліхтары павесілі з беларускім арнаментам, але з кожным годам іх становіцца менш і менш. Плітка на Цэнтральнай плошчы выкладзена таксама не выпадкова – нібы нехта раскінуў сярод горада гасцінны рушнік.

На скрыжаванні святлафораў у цэнтры бачым аптэку "Родныя лекі". Усе надпісы там на беларускай мове. У аддзелу маркетынгу патлумачылі гэта так: канцэпцыя гэтай сеткі аптэк-дыскаўнтэраў у тым, што кошты ў ёй нізкія. Гэта значыць, што сетка імкнецца быць бліжэй да простых людзей. Як гэта адносіцца да выбару мовы? Так і не стала зразумела.

mova_18.jpg

mova_19.jpg

Рэгістрацыю шлюбу ў Горацкім ЗАГСе таксама можна правесці на беларускай мове, але скарысталіся такой магчымасцю толькі тры пары за пяць гадоў. Супрацоўніцы ЗАГСу такую паслугу прапаноўваюць пастаянна, але звычайна пары адмаўляюцца.

"Беларуская цікавіць у якасці мёртвай"

Настаўніца з 24-гадовым стажам Алена Аляксандраўна Другакова мяркуе, што статус беларускай мовы ў школе знізіўся. Таму што людзі мала ці зусім не выкарыстоўваюць мову ў будзённым жыцці.

alena.jpg

– Атрымоўваецца так, што і па-беларуску мы не размаўляем, і выкарыстоўваем нячыстую рускую мову. Так і ўзнікае "трасянка". А калі ж нехта вырашае размаўляць на беларускай мове, то не толькі дзеці, але і дарослыя шмат чаго не разумеюць, – апісвае сучасную сітуацыю жанчына.

Настаўніца ўспамінае сваю сустрэчу з супрацоўнікамі Берлінскага ўніверсітэта.

– Мне сказалі, што там вывучаюць беларускую мову і ёсць адмысловая кафедра. Я спыталася: "А навошта?" Адказ такі: "Цікавіць у якасці мёртвай. Як латынь, напрыклад", – наракае Алена Аляксандраўна.

mova_11.jpg

– Мова будзе жыць пакуль на ёй размаўляюць і яе разумеюць. А мы, на жаль, у большасці не разумеем і не размаўляем. Добра будзе, калі сітуацыя зменіцца, – падсумоўвае суразмоўца.

mova_10.jpg

"Павінны хаця б імкнуцца"

Ці трэба павялічваць колькасць выкарыстання беларускай мовы ў грамадстве?

aryna.jpg

Алена Другакова ўпэўнена, што родную мову ведаць трэба. Яе сямігадовая дачка Арына добра ставіцца да мовы, але выконвае на ёй толькі хатнія заданні. Але дзяўчынцы вельмі падабаецца чытаць вершы на ўроках беларускай літаратуры.

Дырэктар Палаца культуры БДСГА Генадзь Карлавіч Багдановіч добра ставіцца да таго, каб больш выкарыстоўваць родную мову ў жыцці. З цеплынёй узгадвае час, калі два гады ў школе вучыўся толькі па-беларуску. А цяпер знайсці чалавека, які заўсёды размаўляе на нашай мове, вельмі складана.

hk.jpg

Супрацоўніца Палаца культуры Ларыса Іванаўна ўпэўнена, што выбар мовы зносін – гэта права кожнага чалавека. Камусьці прасцей размаўляць па-беларуску, камусьці – па-руску.

li.jpg

80-гадовай Тамары Феадосаўне ідэя пра тое, каб павялічваць выкарыстанне мовы ў штодзённым жыцці, падаецца вельмі добрай. 

"Я і дзяцей заўсёды вучыла шанаваць Радзіму і ўсё, што з ёй звязана. Родная мова для нас – беларуская. Таму мы павінны хаця б імкнуцца да яе вывучэння".

mova_26.jpg

Валерыя Прыгарына, фота: Валерыя Прыгарына

Падзяліцца