пан, 16.09.2019
USD2.05|EUR2.28|RUB3.19
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

У Беларусі будуць па-новаму расьсьледаваць няшчасныя выпадкі на працы

23.04.2018 – 22:55 | 463

Партал pravo.by апублікаваў пастанову Савету міністраў Беларусі № 286 ад 13 красавіка, якая зьмяняе правілы расьсьледаваньня і ўліку няшчасных выпадкаў на працы і прафэсійных захворваньняў. Дакумэнт набыў моц з моманту публікацыі.

Як будуць вызначаць прафэсійныя захворваньні?

Паводле новай пастановы вызначаць прафэсійны характар хранічных захворваньняў могуць спэцыялісты мэдычна-экспэртнай камісіі (МЭК) рэспубліканскага цэнтру прафэсійнай паталёгіі. Заключэньне камісіі можна будзе абскардзіць толькі ў судзе.

Раней такія заключэньні маглі даваць ня толькі спэцыялісты МЭК, але і спэцыялісты лекарска-кансультацыйных камісій (ЛКК) абласных цэнтраў прафэсійнай паталёгіі, абласных і гарадзкіх скурана-вэнэралягічных дыспансэраў, а таксама іншыя арганізацыі аховы здароўя, дзе ёсьць лекар-прафпатоляг.

А таксама

  • Калі супрацоўнік загінуў на вытворчасьці ці праз прафэсійнае захворваньне, яго муж ці жонка змогуць азнаёміцца і атрымаць копіі дакумэнтаў расьсьледаваньня акалічнасьцяў сьмерці.
  • Няшчасныя выпадкі, якія здарыліся па дарозе да месца камандзіроўкі ці назад на тэрыторыі дзяржаў СНД, будуць расьсьледавацца паводле беларускага заканадаўства.
  • Калі здарэньне адбылося не на тэрыторыі арганізацыі-наймальніка, а на тэрыторыі заказчыка гэтай арганізацыі, то абедзьве кампаніі мусяць забясьпечыць расьсьледаваньне няшчаснага выпадку. Раней такія абавязкі былі толькі ў арганізацыі-наймальніка.
  • Тэрмін, на працягу якога можна абскардзіць заключэньне аб няшчасным выпадку без звароту ў суд, скарацілі з трох да аднаго году.

svaboda.org

Падзяліцца