пят, 18.10.2019
USD2.04|EUR2.26|RUB3.19
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Зіма надакучыла. Як у Горках гукалі вясну

03.04.2018 – 08:00 | 912 | 1

У сядзібе "Радавое гняздо" 31 сакавіка адбыўся абрад "Гукання вясны". Беларусы традыцыйна развітваліся з зімой у канцы сакавіка.

huk_1.jpg

У сядзібе "Радавое гняздо" гэты абрад праводзілі ўпершыню. У мерапрыемстве ўдзельнічалі фальклорна-танцавальны калектыў "Незабудки" з раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і валанцёры з агульнаакадэмічнага клуба "Чуткие сердца". У госці ж завітала суполка "Беларускія народныя танцы ў Магілёве".

huk_2.jpg

Свята ў Горках праходзіла па старадаўніх традыцыях і суправаджалася народнымі танцамі, абрадавымі песнямі і гульнямі.

huk_3.jpg

Добры дзень, шаноўныя госці. Вельмі добра, што вы да нас сёння прыйшлі. А вось вясна не з’явілася. Але мы сабраліся, каб яе паклікаць, карагоды павадзіць, паспяваць, патанчыць. І потым яна прыйдзе, −  распачалі свята вядучыя ў прыгожых нацыянальных касцюмах.

huk_5.jpg

Яны паклікалі гарманіста, які граў, пакуль прысутныя не стаміліся ад танцаў і не папрасілі музыку спыніцца.

Як кажуць нашы людзі: хай вам даспадобы будуць жарты, песні, смех. Бо без песні хоць ты трэсні! – працягнулі вядучыя.

huk_3.jpg

Госці з Магілёва далі майстар-клас па беларускіх народных танцах.

Падчас абраду гасцей частавалі гарачай гарбатай, выпечкай, а таксама нацыянальнымі стравамі.

Пад адкрытым небам пачалі зваць вясну песнямі, якія суправаджаліся крыкам "Гу-у-у!". Адсюль і пайшла назва свята − "гуканне". Затым людзі ўпрыгожвалі дрэвы рознакаляровымі папяровымі птушкамі.

huk_6.jpg

Кіраўніца суполкі "Беларускія народныя танцы ў Магілёве" Наталля Родзькіна падзялілася сваімі ўражаннямі: "Гэта вельмі файна, што людзі так збіраюцца, што ёсць у гэтым патрэба. Жадаю, каб традыцыя ў вас працягвалася, каб вы збіралі свой этнаграфічны матэрыял і на яго базе ладзілі ўласныя святы".

Настасся Цудзікава

Падзяліцца