пан, 18.11.2019
USD2.05|EUR2.26|RUB3.21
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

У Горках выпусцілі паштоўку да 100-годдзя БНР. Віншуем са святам!

24.03.2018 – 23:53 | 534 | 3

Традыцыйную паштоўку да Дня Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі выдалі грамадскія актывісты Горак. Сёлета яна прысвечана стагоддзю гэтай даты.

23 сакавіка першымі віншавальную паштоўку атрымалі студэнты БДСГА. Рэшту раздадуць іншым жыхарам Горак.

Калі вам не дасталася паштоўка, вось яе поўны варыянт:

bnr_100_horki.jpg

Коратка пра дату

Аб незалежнасці беларускай дзяржавы заявіла Рада Першага Усебеларускага з'езду. Ён адбыўся ў снежні 1917 г. і сабраў каля 2000 дэлегатаў з усёй краіны. Дарэчы, старшынёй з'езду быў Янка Серада. З ліпеня 1925 г. па снежань 1929 г. Серада працаваў у Горках дацэнтам Беларускай акадэміі сельскай і лясной гаспадаркі, выкладаў ветэрынарыю і зоагігіену.

25 сакавіка 1918 г. Рада прыняла трэцюю Устаўную грамату. У ёй Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчалася незалежнай дзяржавай.

Дзякуючы гэтаму пазней паўстала БССР, а на мапе свету зараз ёсць наша Радзіма – Рэспублікі Беларусь.

Андрэй Бароўка

Падзяліцца